Ігар Уладзіміравіч Халадкоў
Поўнае імя | Ігар Уладзіміравіч Халадкоў | ||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
19 красавіка 1991[1] (33 гады) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Ігар Халадкоў (нар. 19 красавіка 1991) — беларускі футбаліст, нападнік.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]З 2007 года пачаў выступаў за дубль «Віцебска», у 2009 годзе стаў таксама гуляць за асноўную каманду. Пасля вылету «Віцебска» з Вышэйшай лігі па выніках сезона 2011 перайшоў у «Полацк», дзе стаў асноўным нападнікам. Улетку 2013 года з-за фінансавых праблем полацкага клуба разам з большасцю іншых ігракоў пакінуў каманду і вярнуўся ў «Віцебск». У першай палове 2014 года, страціўшы месца ў асноўнай камандзе, выступаў за фарм-клуб «Віцебск-2», а ўлетку перайшоў у «Слонім», дзе на працягу двух з паловай гадоў быў адным з асноўных ігракоў.
У пачатку 2017 года накіраваўся на прагляд у «Смаргонь», і ў сакавіку падпісаў кантракт з клубам. У ліпені таго ж года пакінуў каманду і далучыўся да наваполацкага «Нафтана», дзе стаў адным з асноўных нападнікаў. Застаўся ў камандзе і пасля яе вылету з Вышэйшай лігі па выніках сезона 2017. У канцы 2018 года пакінуў наваполацкі клуб.
У чэрвені 2019 года падпісаў кантракт са «Слонімам-2017»[2], аднак ужо ў кастрычніку таго ж года датэрмінова пакінуў каманду[3].
У студзені 2020 года быў дыскваліфікаваны на 1 год па справе аб дагаварных матчах[4]. У ліпені 2020 года па выніках крымінальнай справы быў прысуджаны да 1 года выпраўленчых работ[5].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У кастрычніку 2009 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2007 | дубль | Віцебск | 6 | 0 | |
2008 | дубль | Віцебск | 22 | 4 | |
2009 | Д1 | Віцебск | 6 | 1 | |
2010 | Д1 | Віцебск | 11 | 3 | |
2012 | Д2 | Полацк | 24 | 9 | |
2013 (1) | Д2 | Полацк | 14 | 1 | |
2013 (2) | Д2 | Віцебск | 15 | 1 | |
2014 (1) | Д3 | Віцебск-2 | 9 | 2 | |
2014 (2) | Д2 | Слонім | 13 | 2 | |
2015 | Д2 | Слонім | 27 | 2 | |
2016 | Д2 | Слонім | 21 | 4 | |
2017 (1) | Д2 | Смаргонь | 13 | 0 | |
2017 (2) | Д1 | Нафтан | 14 | 1 | |
2018 | Д2 | Нафтан | 26 | 1 | |
2019 (2) | Д2 | Слонім-2017 | 10 | 1 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Igor Kholodkov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Холодков подписал контракт со "Слонимом-2017" (руск.). football.by (11 чэрвеня 2019). Праверана 17 красавіка 2024.
- ↑ "Слоним-2017" решил расстаться с Холодковым и Жуковым (руск.). football.by (9 кастрычніка 2019). Праверана 17 красавіка 2024.
- ↑ Футбол. "Дело о договорняках". Алексей Сучков и Валерий Белявский пожизненно отлучены от белорусского футбола (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (16 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2021.
- ↑ Оглашены приговоры участникам дела о договорных матчах. Алексея Козлова взяли под стражу в зале суда (руск.). football.by (13 ліпеня 2020). Праверана 17 красавіка 2024.