Ігар Якаўлевіч Фраянаў
| Ігар Фраянаў | |
|---|---|
| Игорь Яковлевич Фроянов | |
| Дата нараджэння | 22 чэрвеня 1936[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 5 снежня 2020[1] (84 гады) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | гісторык, грамадскі дзеяч, пісьменнік, выкладчык універсітэта |
| Навуковая сфера | гісторыя |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
| Навуковае званне | прафесар |
| Альма-матар | Стаўрапольскі педінстытут (1963) |
| Навуковы кіраўнік | Уладзімір Васілевіч Маўродзін[d][2] |
| Вядомыя вучні | Андрэй Дварнічэнка |
| Партыя | |
| Узнагароды | |
| Сайт | froyanov.csu.ru |
І́гар Я́каўлевіч Фрая́наў (руск.: Игорь Яковлевич Фроянов; 22 чэрвеня 1936, г. Армавір, Азова-Чарнаморскі край, РСФСР, СССР, цяпер Краснадарскі край, Расія) — расійскі гісторык. Доктар гістарычных навук (1976), прафесар (1979).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1963 скончыў Стаўрапольскі педінстытут. 3 1966 лёс І. Фраянава непарыўна звязаны з Пецярбургскім універсітэтам.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Стварыў школу гісторыі Кіеўскай Русі, канцэпцыя якой вызначаецца шматгранным падыходам да асвятлення падзей. Паводле яе ў Кіеўскай Русі працэс класаўтварэння быў відавочным, але класавае грамадства ў 10—12 стст. тут яшчэ не склалася. Русь была краінай гарадоў-зямель, вечавога народаўладдзя, грамадовай самадзейнасці. У даследаваннях надаецца ўвага гісторыі гарадскіх грамадаў, набыццю імі дзяржаўнага характару, утварэнню гарадоў-дзяржаў ва ўсходніх славян у 11 — пачатку 13 стст. У іх дэталёва прааналізавана развіццё горада-дзяржавы ў Полацкай зямлі, прычым гарадамі-дзяржавамі акрамя Полацка лічацца таксама Менск, Ізяслаўль (Заслаўе), Лагойск, істотнае месца адводзіцца барацьбе Ноўгарада, Полацка і іншых гарадоў за незалежнасць у 11—12 стагоддзях.
Зноскі
- ↑ а б Фроянов Игорь Яковлевич // Литераторы Санкт-Петербурга. XX век / под ред. О. В. Богданова
- ↑ а б в г https://old.bigenc.ru/domestic_history/text/5858192
- ↑ https://bioslovhist.spbu.ru/person/1064-froyanov-igor-yakovlevich.html
- ↑ LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2016. Праверана 24 жніўня 2018.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-33-1.