Армавір (Расія)
Выгляд
| Горад | |||||
| Армавір | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| руск.: Армавир | |||||
|
|||||
| 45°00′ пн. ш. 41°07′ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Рэгіён | Краснадарскі край | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1839 | ||||
| Горад з | 1914 | ||||
| Плошча | 280 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 190 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+3 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 86137 | ||||
| Паштовыя індэксы | 352900 | ||||
| Аўтамабільны код | 23, 93, 193 | ||||
|
|
|||||
| armawir.ru | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Армавір[2] (руск.: Армавир) — горад (з 1914 года) у Расіі краявога падпарадкавання ў складзе Краснадарскага краю. Насельніцтва 210,0 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 1839 годзе.
Горад размешчаны на левым беразе Кубані, пры выхадзе яе з паўночных перадгор’яў Вялікага Каўказа, у месцы ўпадзення ў яе прытока Уруп, за 202 км на паўднёвы ўсход ад Краснадара. Важны чыгуначны вузел: станцыі Армавір-Растоўскі і Армавір-Туапсінскі Паўночна-Каўказскай чыгункі. Неўзабаве будзе дабудавана новая РЛС (магутней за Габалінскую РЛС у Азербайджане), што дапоўніць сілавую прысутнасць ў горадзе. На сённяшні дзень у горадзе знаходзіцца Армавірскае лётнае вучылішча.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]- Харчовая прамысловасць: малочны камбінат, мыслатлушчкамбінат, кандытарская фабрыка «Армавірская», Армавірскі мясаперапрацоўчы завод, ТАА «Метраполіс», кансервавы завод саўгаса «Усход» і г. д.
- Машынабудаванне і металаапрацоўка (ААТ «Армавірскі вопытны машынабудаўнічы завод», Армавірскі электрамеханічны завод — філіял ААТ «ЭЛТЕЗА», ААТ «Армавірскі электратэхнічны завод», ААТ «Армавірскі завод цяжкага машынабудавання», Армавірскі завод чыгуначнага машынабудавання|завод чыгуначнага машынабудавання і інш.).
- Хімічная і нафтахімічная прамысловасць (Армавірскі завод гумавых вырабаў).
- Лёгкая прамысловасць.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Юрый Міхайлавіч Віннік (1923—1995) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза.
- Валянціна Васілеўна Талкунова (1946—2010) — савецкая і расійская спявачка.
- Альберт Сямёнавіч Шагінян (1934—2000) — беларускі спецыяліст у галіне машыназнаўства, гідраўлічных і электрагідраўлічных сочачых сістэм.
Зноскі
- ↑ Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2025 года — М.: Росстат, 2025.
- ↑ карта Краснадарскага края — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).