Перайсці да зместу

Ігар Яўгенавіч Канашэнкаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігар Яўгенавіч Канашэнкаў
руск.: Игорь Евгеньевич Конашенков
Дата нараджэння 15 мая 1966(1966-05-15) (60 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Расія і СССР
Род войскаў сухапутныя войскі і Сухапутныя войскі Расіі
Званне генерал-лейтэнант
Бітвы/войны Другая чачэнская вайна, Ваенная аперацыя Расіі ў Сірыі, Уварванне Расіі ва Украіну (2022)
Узнагароды і званні
Medal "For Military Valour", 1st class Medal "For Military Valour", 2nd class ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені ордэн Аляксандра Неўскага ордэн Мужнасці Order of Military Merit ордэн Пашаны ордэн Дружбы медаль «За адзнаку ў вайсковай службе» медаль «За адзнаку ў вайсковай службе» I ступені медаль «За адзнаку ў вайсковай службе» II ступені Медаль «У памяць 850-годдзя Масквы» Medal for distinguished military service, 1st class Medal for distinguished military service, 2nd class Medal for distinguished military service, 3rd class Admiral Gorshkov Medal Medal In Commemoration of the Three Billionth Ton of Crude Oil Production in Tatarstan медаль «За ўмацаванне баявой садружнасці» medal for distinguished military service Defence Ministry's 200 year medal медаль «За вяртанне Крыма» Медаль «Удзельніку ваеннай аперацыі ў Сірыі»
Майстар спорту СССР Заслужаны ваенны спецыяліст Расійскай Федэрацыі
Order of Merit Medal ‘For Merit in Combat’ medal for military valour
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ігар Яўгенавіч Канашэнкаў (руск.: Игорь Евгеньевич Конашенков; нар. 15 мая 1966, Кішынёў, Малдаўская ССР, СССР) — генерал-маёр, кіраўнік Дэпартамента інфармацыі і масавых камунікацый Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі.

Нарадзіўся 15 мая 1966 гады ў горадзе Кішынёве. Скончыў з адзнакай інжынерны факультэт Жытомірскага вышэйшага ваеннага вучылішча радыёэлектронікі СПА (1988), Ваенную акадэмію СПА (1998), Вышэйшыя курсы Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі (2006).

Службу праходзіў у войсках ракетна-касмічнай абароны, ва ўпраўленні галоўнага камандавання СПА краіны.

З 1998 года — намеснік начальніка аддзела па ўзаемадзеянні з расійскімі і замежнымі СМІ прэс-службы Міністэрства абароны РФ, а з 2003 года — памочнік камандуючага войскамі Паўночна-Каўказскай ваеннай акругі. У 2005 годзе стаў начальнікам прэс-службы Сухапутных войскаў і памочнік галоўнакамандуючага Сухапутнымі войскамі.

Узначальваў падраздзяленні інфармацыйнага забеспячэння аб’яднанай групоўкі войск (сіл) на Паўночным Каўказе, калектыўных сіл па падтрыманні міру (КСПМ) у зоне грузіна-абхазскага канфлікту, міратворчых сіл у зоне грузіна-паўднёваасецінскага канфлікту.

У 2009 года прызначаны намеснікам начальніка Упраўлення прэс-службы і інфармацыі Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі. Ужо ў жніўні 2011 года указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі прызначаны начальнікам Упраўлення прэс-службы і інфармацыі Міністэрства абароны.

У сакавіку 2017 года указам прэзідэнта прызначаны кіраўніком Дэпартамента інфармацыі і масавых камунікацый Міністэрства абароны.

Узнагароджаны сям’ю ордэнамі: «За заслугі перад Айчынай» III, IV ступені, Аляксандра Неўскага, Мужнасці, «За ваенныя заслугі», Пашаны, Дружбы. Таксама мае 17 медалёў.

Зноскі