Медаль «За вяртанне Крыма»
Медаль «За вяртанне Крыма» | |||
---|---|---|---|
Медаль «За возвращение Крыма» | |||
|
|||
Арыгінальная назва | Медаль «За возвращение Крыма» | ||
Краіна |
![]() |
||
Тып | Медаль Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі | ||
Кім уручаецца | Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі | ||
Дата заснавання | 21 сакавіка 2014 | ||
Статус | уручаецца | ||
Першае | 24 сакавіка 2014 | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | Медаль «За працоўную мужнасць» | ||
![]() |
Меда́ль «За вяртанне Кры́ма» (руск.: Медаль «За возвращение Крыма») — ведамасная ўзнагарода Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі[1][2], заснаваная 21 сакавіка 2014 года па загаду Міністра абароны Расійскай Федэрацыі № 160[3].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
---|
Медаль быў заснаваны адразу пасля падпісання расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным загаду пра далучэнне Крыма і Севастопаля да Расіі.
Прататыпам знешняга выгляду медаля паслужыў доследны ўзор савецкага медаля «За вызваленне Крыма», праект якога быў створаны ў 1944 годзе, аднак так і не рэалізаваны[4].
Першыя ўганараванні адбыліся 24 сакавіка 2014 года. Узнагароды атрымалі супрацоўнікі і ваенныя спецпадраздзялення «Беркут», расійскія марскія пехацінцы, афіцэры з камандавання Чарнаморскага флоту Расіі і кіраўнік «урада Крыма» Сяргей Аксёнаў[5][6][7].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Медаль выраблены з металу серабрыстага колеру ў форме кола дыяметрам 32 мм і мае пукаты борцік з абодвух бакоў.
У цэнтры аверсу — рэльефная выява контуру Крымскага паўвострава, акаймаванага ў ніжняй частцы лаўравымі галінамі, у месцы скрыжавання якіх — пяціканцовая зорка. На адваротным баку ў верхняй частцы рэльефная выява эмблемы Мінабароны РФ, пад якой — рэльефны надпіс у тры радкі: «ЗА ВОЗВРАЩЕНИЕ / КРЫМА / 20.02.14 — 18.03.14»; па коле — рэльефны надпіс: у верхняй частцы — «МИНИСТЕРСТВО ОБОРОНЫ», у ніжняй частцы — «РОССИЙСКОЙ ФЕДЕРАЦИИ»[8].
Медаль з дапамогай вушка і колца злучаная з пяцікутнай калодкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм. З правага края стужкі аранжавая стужка шырынёй 10 мм, акаймаваная справа чорнай палоскай шырынёй 2 мм, лявей — белая палоска, акаймаваная справа сіняй і злева чырвонай палосамі шырынёй 2 мм кожная[9].
Вядомыя ўзнагароджаныя
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Шойгу вручил первые медали «За возвращение Крыма» (руск.). Новости » Республика Крым. Правда.Ru (23 красавіка 2014).
- ↑ Минобороны России учредило медаль «За возвращение Крыма» (руск.). Новости. Газета.Ru (23 красавіка 2014).
- ↑ Приказ Министра обороны Российской Федерации от 21 марта 2014 г. № 160. Архівавана 27 красавіка 2014.
- ↑ Медаль «За возвращение Крыма» назвали «фейком» (ФОТО настоящей медали) (руск.)(недаступная спасылка). Мир и политика (23 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2014. Праверана 20 снежня 2014.
- ↑ В России учредили медаль За возвращение Крыма (руск.). Корреспондент.net (23 красавіка 2014).
- ↑ Шойгу раздал медали «За возвращение Крыма» (руск.). Росбалт (23 красавіка 2014).
- ↑ Азовчанин получил медаль «За возвращение Крыма» (руск.). Крым. Новости Азова (23 красавіка 2014).
- ↑ В сети появились провокационные фотографии официально не существующей медали «За освобождение Крыма» NEWSru.com (руск.) (22 красавіка 2014)
- ↑ Описание, рисунок и семантика медали Министерства обороны Российской Федерации «За возвращение Крыма». Приложение № 2 к приказу Министра обороны Российской Федерации 2014 года № 160.