Ігнат Яўстахавіч Храпавіцкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ігнат Яўстахавіч Храпавіцкі
Herb Gozdawa.jpg
Герб «Гадзава»
Дрысенскі павятовы маршалак
1859 — 1880
Папярэднік: Ігнат Юзафавіч Лапацінскі (1822—1882)
Пераемнік: Алаіз Траянавіч Свалынскі
Віцебскі губернскі маршалак
1880 — 1893
Папярэднік: Міхаіл Пятровіч Храпавіцкі
Пераемнік: Нікандр Гаўрылавіч Назімаў
Старшыня Віцебскага таварыства сельскай гаспадаркі
1880 — 1893
Папярэднік: Віктар Вільгельмавіч фон Валь (1840—1915)
 
Дзейнасць: перакладчык, паэт, фалькларыст
Веравызнанне: каталік
Нараджэнне: 31 ліпеня 1817(1817-07-31)
Каханавічы, Дрысенскі павет, Віцебская губерня, Расійская імперыя
Смерць: 25 снежня 1893(1893-12-25) (76 гадоў)
Каханавічы, Дрысенскі павет, Віцебская губерня, Расійская імперыя
Пахаванне: Каханавічы
Род: Храпавіцкія
Бацька: Яўстах Юзафавіч Храпавіцкі
Маці: Амелія Гурская
Жонка: Саламея Юстынаўна Чаховіч (?—1864—?)
Дзеці: 1) Марыян (Марыян-Антон) Ігнатавіч Храпавіцкі (1864—1930); 2) Марыя Ігнатаўна Храпавіцкая (1862—?); 3) Ядвіга (Ядвіга-Марыя) Ігнатаўна Храпавіцкая (1863—1942); 4) Міхал Ігнатавіч Храпавіцкі (?—?).

Ігнат Яўстахавіч Храпавіцкі (польск.: Ignacy Chrapowicki, руск.: Игнат Евстафьевич Храповицкий), 31 ліпеня 1817, маёнтак Каханавічы, цяпер Верхнядзвінскі раён — 25 снежня 1893, маёнтак Каханавічы, — паэт, фалькларыст, грамадскі дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пры хросце атрымаў імя Ігнат-Антон Яўстахавіч Храпавіцкі, карыстаючыся звычайна толькі імем Ігнат. Сам з'яўляючыся гаспадаром маёнтка, ведаў цяжкае становішча сялян і быў перакананым антыпрыгоннікам. У 1850 г. разам з С. Убрыем і Ю. Шчытам распрацаваў праект скасавання паншчыны і правёў яго на сходзе дваран Віцебскай губерні, але адміністрацыя знайшла зачэпку, каб праект не набыў сілу закону. Пасля доўгі час не прымаў удзел у грамадскім жыцці. Служыў наглядчыкам ссыпных магазінаў Дрысенскага павета, быў абраны ў 1859 г. дрысенскім павятовым маршалкам. Правадзейны член Віцебскага губернскага апякунства дзіцячых прытулкаў, членам статыстычнага камітэта. Калі ў 1861 г. выйшаў указ аб скасаванні прыгону і пачалася вялікая сялянская рэформа, Ігнат Храпавіцкі ўзяўся за яе правядзенне, за што ён быў узнагароджаны срэбным медалем на Аляксееўскай стужцы і бронзавым медалем «За труды по освобождению крестьян».

Пасля прыпынення ў 1862 г. і скасавання расійскім урадам дваранскіх выбараў у «заходніх губернях» (з-за паўстання 1863—1864 гадоў), на выбарныя дваранскія пасады пачалі прызначацца асобы па волі ўрада. Ігнат Храпавіцкі ў 1862 г. быў прызначаны на пасаду дрысенскага павятовага маршалка і займаў яе да 10 лістапада 1880 г. — г.зн. займаў пасаду бесперапынна з 1859 па 1880 г. У 1871 г. удзельнічаў у з'ездзе сельскіх гаспадароў у Смаленску. 10 лістапада 1880 г. прызначаны расійскім урадам на пасаду віцебскага губернскага маршалка (прадвадзіцеля дваранства), якім быў да сваёй смерці 25 снежня 1893 г. Быў адным з лідараў Віцебскага таварыства сельскай гаспадаркі: у 18801893 гг. быў яго старшынёй.

Пісаў на польскай мове. У 1840-я гг. з 1-га нумару супрацоўнічаў з альманахам «Rubon». Аўтар працы «Погляд на паэзію беларускага народа» з дадаткам назіранняў над асаблівасцямі беларускай мовы на матэрыяле гаворкі Віцебшчыны («Rubon», 1845, т. 5) — першай гісторыка-параўнальнай характарыстыкі беларускай фальклорнай спадчыны. Аўтар вершаў, у т.л. «Дзвіна», шэрагу рамантычных вершаў. Аўтар перакладаў на польскую мову беларускіх народных песень («Rubon», 1843, т. 3), некаторых гістарычных дакументаў. Рыхтаваў да выдання працу «Поўны беларускі песнязбор», распрацаваў для яго класіфікацыю, назапашваў тэксты.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Календарыюм // «Czasopis» № 12/2003;
  • Салавей Л. М. Храпавіцкі Ігнат Яўстахавіч / Л.М. Салавей // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Верхнядзвінскага раёна: у 2-х кн. — Мн.: Паліграфафармленне, 2000. — Кн. 1-я. — С. 70—72.
  • Jurkowski, R. Ziemiaństwo polskie Kresów Północno-Wschodnich 1864—1904. Działalność społeczno-gospodarcza / R. Jurkowski. — Warszawa : Przegląd Wschodni, 2001. — 606 s.