Чаховічы
Чаховічы | |
---|---|
Герб «Чаховіч» | |
Краіна паходжання | Вялікае Княства Літоўскае |
Тытул | бароны |
Прызнаныя ў | Вялікае Княства Літоўскае, Расійская імперыя |
Чаховічы, Ляхавіцкія-Чаховічы (польск.: Czechowicz, польск.: Lachowicki-Czechowicz) — баронскі і шляхецкі род гербу Астоя.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Радавод Чаховічаў пачынаецца з XVI стагоддзя, з часоў Жыгімонта III.[1]
Уладанні
[правіць | правіць зыходнік]Паводле інвентароў 1697, 1742 і 1776 гг. роду належала сядзіба ў вёсцы Багданаў (цяпер Валожынскі раён, Мінская вобласць, Беларусь). Пасля смерці Віктара Чаховіча перайшла яго сыну Казіміру (пам. у 1834 г). Пасля смерці ўдавы Казіміра яе прадалі з малатка адвакату Фердынанду Рушчыцу (1786—1848) герба Ліс, жанатаму на Ганне з Чаховічаў.
Маёнткам адной з ліній роду былі Мацкоўцы на Пастаўшчыне, якім род валодаў з 1741 года, атрымаўшы яго ад Сулістроўскіх. Маёнтак знаходзіўся на месцы сучаснай вёскі Мацковічы. Пра існаване сядзібнага комплексу нагадвае толькі нетыповая для вясковых паселішчаў планіроўка і сістэма штучных ставоў. Канфіскаваны пасля арышту Зыгмунта Чаховіча, прададзены за даўгі ў 1875 годзе разам з маёнткам Крашаны[1].
Ад жонкі Анелі з Арамовічаў Зыгмунт Чаховіч атрымаў маёнтак Бясяды. У канцы 19 стагоддзя Мечыслаў Чаховіч атрымаў ад бацькі Зыгмунта ў спадчыну фальварак Трусавічы (цяпер Лагойскі раён, Мінская вобласць).
Найбольш вядомыя
[правіць | правіць зыходнік]- Зыгмунт Чаховіч (1831—1907), кіраўнік паўстання 1863—1864 гадоў.
- Бярнард Чаховіч, завілейскі падкаморы, удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў.
- Густаў Чаховіч (1837 — пасля 1871), удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў.
- Лявон Чаховіч (1841—1913), удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Tadeusz Gajl. Polish Armorial Middle Ages to 20th Century. — Gdansk, 2007. — ISBN 978-83-60597-10-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чаховічы