Перайсці да зместу

Ігнацы Іваноўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігнацы Іваноўскі
Герб «Рагаля» зменены
Герб «Рагаля» зменены
староста менскі
1762 — 1778

Род Іваноўскія
Бацька Юзаф Міхал Іваноўскі
Маці Марыяна з Жыжэмскіх
Жонка мерк. Тэафілія з Ільінічаў[d] і Тэрэза з Цеханавецкіх[d]

Ігнацы Іваноўскі — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Староста менскі (1762—1778). Пасол на сойм 1762 года. Уладальнік Чаркасаў (Czerkasy) і Заблоці (Zabłoć).

З роду Іваноўскіх герба «Рагаля» зменены, сын Юзафа Міхала і князёўны Марыяны Жыжэмскай.

У шлюбе з Тэрэзай, дачкой Марціна Цеханавецкага герба «Дамброва», войскага мсціслаўскага, і Евы Сухадольскай, падкамаранкі мсціслаўскай. Не вядома ці быў гэта першы шлюб, або другі — пасля шлюбу з Тэафіліяй з Ільінічаў, што больш імаверна.

Зноскі

  • Iwanowski h. Rogala odm. // Seweryn Uruski (hr.) Herbarz Szlachty Polskiej, Warszawa, 1904—1931.
  • Dumin S., Rachuba A. Sikorska-Kulesza J. Сіеhanowieccy herbu Dąbrowa, DiG, 1997, ISBN 83-85490-83-3
  • Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej, Poznań, T.1-31, 1879—1908