Юзаф Міхал Іваноўскі
Jump to navigation
Jump to search
Юзаф Міхал Іваноўскі | ||
![]() Герб «Рагаля» зменены | ||
| ||
---|---|---|
1746 — 1758 | ||
Папярэднік: | Удальрык Крыштаф Радзівіл | |
Пераемнік: | Ігнацы Іваноўскі | |
Род: | Іваноўскія гербу Рагаля зменены | |
Жонка: | Марыяна князёўна Жыжемская | |
Дзеці: | Ігнацы Станіслаў Сцяпан |
Юзаф Міхал Іваноўскі — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Ротмістр, гараднічы і староста менскі ў 1746—1758, пасол на сойм у 1735 годзе. Паводле гербарыя Урускага Юзаф Міхал валодаў маёнткамі Чаркасы (Czerkasy), Прылукі (Przytułek) і Куркі (Kurki).
З роду Іваноўскіх гербу «Рагаля» зменены. Юзаф Міхал Іваноўскі ажаніўся з княжной Марыянаю Жыжэмскаю ў 1729 годзе і меў сыноў: Ігнацыя, Станіслава, суддзю земскага новагародскага ў 1778 г., а паводле довадаў, складзеных у герольдыі Царcтва Польскага, і Сцяпана (Szczepan), ў якога ад Антаніны Раманавічны быў сын Міхал, войт гміны Кукава ў Аўгустоўскім павеце, зацверджаны ў Царcтве ў 1849 г. разам з сынамі: Віктарам, Стэфанам і Янам, народжанымі ад Дароты Астроўскай.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Iwanowski h. Rogala odm. // Seweryn Uruski (hr.) Herbarz Szlachty Polskiej. Warszawa 1904—1931