Менскае староства
(Пасля перасылкі з Староста менскі)
Jump to navigation
Jump to search
Менскае староства | |
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае |
---|---|
Уваходзіць у | Менскі павет, Менскае ваяводства |
Староста | гл. Менскія старосты |
Шчыльнасць | – |
XV ст. — 1793 | |
Менскае гродавае староства — дзяржаўнае ўладанне ў Менскім павеце Вялікага Княства Літоўскага.
У склад староства ўваходзілі горад Менск з замкам, дзе праходзіў гродскі суд, і некаторыя навакольныя вёскі.
Узнікла ў XV ст., у XVII ст. лічылася каралеўскім сталовым маёнткам. Ліквідавана ў выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай[1].
Старосты[правіць | правіць зыходнік]
Менскімі старостамі былі:
- Я. Хадкевіч (1459)
- І. І. Заслаўскі (1467—1473)
- князь Іван Васільевіч «Красны» (1487—1489)
- Мікалай Іванавіч Іллініч (1494—1499)
- князь Багдан Іванавіч Заслаўскі (1499—1525)
- Васіль Тышкевіч (1544—1571)
- Гаўрыла Гарнастай (1571—1582)
- Дз. Тышкевіч (1588—1592)
- А. Станкевіч (1595—1597)
- Пётр Тышкевіч (1625)
- Крыштаф Завіша (1631—1645)
- Андрэй Казімір Завіша (1645—1647)
- Ян Міхал Завіша (1685)
- Крыштаф Станіслаў Завіша (1685—1720)
- Ігнацы Завіша (1720—1738)
- Удальрык Крыштаф Радзівіл (1739—1746)
- Юзаф Міхал Іваноўскі (1765)
- Ігнацы Іваноўскі (1765)
- Антоній Тадэвуш Пшаздзецкі (1767—1772)
- Аўгуст Дамінік Пшаздзецкі (1772—1782)
- М. Бжастоўскі (1782)
- Геранім Вінцэнт Радзівіл (1783—1786)
- Міхал Геранім Бжастоўскі (з 1787)
Зноскі
- ↑ Валерый Пазднякоў. Мінскае стараства // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 289.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.