Іда Львоўна Рубінштэйн
Іда Львоўна Рубінштэйн | |
---|---|
руск.: Ида Львовна Рубинштейн | |
Род дзейнасці | харэограф, балерына, тэатральная актрыса, антрэпрэнёр, натуршчыца |
Дата нараджэння | 21 верасня (3 кастрычніка) 1883[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 верасня 1960[3] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | іўдаізм |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іда Льво́ўна Рубінштэйн (21 верасня [3 кастрычніка] 1883, Харкаў — 20 верасня 1960, Ванс, Францыя) — актрыса, танцорка і антрэпрэнёр. Пачынала тэатральную дзейнасць у Санкт-Пецярбургу, з 1909 года — пераважна ў Францыі. Першая выканаўца ролі Забеіды ў балеце Міхаіла Фокіна «Шэхеразада» (Рускія сезоны Дзягілева ў Парыжы, 1909). Дзякуючы сваім сродкам запрашала ў сваю трупу лепшыя імёны свайго часу, супрацоўнічала з Леонам Бакстам, Аляксандрам Бенуа, Міхаілам Фокіным, Браніславай Ніжынскай, Леанідам Мясіным, Габрыеле Д’Анунцыа, Усеваладам Меерхольдам. На яе замову былі створаны такія творы, як «Вальс» і «Балеро» Марыса Равеля, «Пацалунак феі» і «Персефона» Стравінскага, «Пакутніцтва Святога Себасцьяна» Клода Дэбюсі, «Жанна д’Арк на вогнішчы», «Амфіён» і «Семіраміда» Арцюра Анегера. Таксама шырока вядомая як натуршчыца (у першую чаргу — дзякуючы свайму партрэту аўтарства Валянціна Сярова).
Зноскі
- ↑ РИА Новости — Rossiya Segodnya, 1941.
- ↑ Дунаева Н. Л. За строками «Воспоминаний о балете» А.Н. Бенуа // Ежеквартальник русской филологии и культуры — СПб.: 1995. — вып. Vol. I, № 3. — С. 278–291. — 480 с. — ISBN 5-7187-0124-5, 5-7331-0065-6
- ↑ Ida Rubinstein // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://dezede.org/individus/rubinstein-2/