Іда Мазэ
Іда Мазэ | |
---|---|
англ.: Ida Maze | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 9 ліпеня 1893[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 чэрвеня 1962[1] (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэтка, пісьменніца |
Мова твораў | ідыш |
![]() |
Іда Жукоўская (Айда Мазэ, ідыш: אײדע מאַזע 9 ліпеня 1893, Вуглы — 13 чэрвеня 1962, Манрэаль, Канада) — яўрэйская паэтка.
Нарадзілася ў вёсцы Вуглы ля Капыля Слуцкага павета. Бацькі — Шыман Жукоўскі і Муша Гавязнянская — мелі пяцёра дзяцей, а яшчэ двое памерлі малымі. Бацька трымаў карчму. Іда нядоўга хадзіла ў хедар, потым вучылася слухаючы брата. У 1905 годзе з бацькамі і сястрой пераехала ў Нью-Ёрк (ЗША), праз год у Манрэаль (Канада). Ведала старажытнаяўрэйскую, рускую, англійскую мовы. У 1912 годзе выйшла замуж за вандроўнага гандляра Элю-Гершана Мазэ (у эміграцыі Alexander Massey; каля 1893—1961). Нарадзіліся тры сыны: Бернард (каля 1913—1923), Ізраіль (1918—1962) і Ірвінг (нар. 1924). У другой палове 1920-х перажывала смерць меншага сына і стала пісаць вершы. Яны і склалі ейны першы зборнічак. (Спробы вершаў былі і раней, у юнацтве). Працавала ў арганізацыях для дапамогі ўцекачам Другой сусветнай вайны. Дзякуючы ёй эмігранты атрымлівалі візы. Адкрыла ў сваёй хаце літаратурны салон, важны асяродак культурнага жыцця. Апекавалася яўрэйскай творчай маладзёжжу.
Выйшлі кнігі:
- А мамэ (1931) — Мама — אַ מאַמע
- Лідэр фар кіндэр (1936) — Вершы для дзяцей — לידער פאר קינדער
- Нае лідэр (1941) — Новыя вершы — נייע לידער
- Ваксн майнэ кіндэрлэх (1954) — Растуць мае дзетачкі — מיינע קינדערלעך
У 1970 выйшла «Дзіна — דינאַ», напісаная яшчэ ў 1939 на аснове ўспамінаў з дзяцінства і жыцця ў Беларусі[2]. Усе кніжкі, акрамя другой, выданы ў Манрэалі. Другая ў Варшаве, з прадмовай Лейбы Малаха.
Адна з рэдактараў часопіса «Хефтн» (1935—1937). Яе творы з’яўляліся ў друку Таронта, Нью-Ёрка, Ізраіля, Парыжа. Яны змешчаны ў выданнях «Канадэ», «Хефтн», «Канадэр адлер», «Дэр ідышэр журнал», «Бэй унз», «Цукунфт», «Кіндэр-журнал», «Кіндэр-Вэлт», «Кіндэр цайтунг» і інш., у анталогіях «Ідыш Амэрыке» (1929), «The Golden Peacock» (1939)[3].
Падтрымлівала Бунд[4]. З яе салонам звязаны пісьменнікі Ноя-Ісак Готліб, Аўром-Шлёма Школьнікаў, Шабсэ Пэрл, Мойша Шафір, Мірл Эрдберг-Шатан, Эстэр Сігал, Юд-Юд Сігал, Юдыка, Кадзя Маладоўская, Мэлэх Равіч, Рохл Корн, мастак Луі Мюлсток і іншыя. Аб ёй з удзячнасцю ўспамінала Мірыям Вэдынгтан[5][6].
Зноскі
- ↑ а б https://jwa.org/encyclopedia/article/maze-ida
- ↑ Англійскі пераклад: Ida Maze. Dineh: An Autobiographical Novel. 2022
- ↑ Fuerstenberg, Adam. "Ida Maze". Jewish Women's Archive.
- ↑ Franklin Bialystok (2022). Faces in the Crowd: The Jews of Canada.
- ↑ Margolis, Rebecca E. (2005). Yiddish Literary Culture in Montreal, 1905–1940 (PhD). Ann Arbor: Columbia University.
- ↑ Waddington, Miriam (1996). "Mrs. (Ida) Maza's salon". Canadian Woman Studies. 16 (4): 119–22.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Residence Архівавана 21 жніўня 2023.
- The "Den Mother" of Yiddish Montreal