Карчма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карчма ў Гнезна
Карчма «Ненза» ў Гродне. А — галоўны фасад і планы трох паверхаў карчмы «Ненза». Б — галоўны фасад і планы двух паверхаў карчмы «Ненза» пасля перабудовы.

Карчма — пабудова, дзе падарожнік мог падхарчавацца і пераначаваць; месцы сходаў, урачыстасцей і шляхецкіх сеймікаў.

Корчмы будавалася на гандлёвых плошчах гарадоў, мястэчак, у некаторых сёлах і фальварках, на гандлёвых шляхах, ля рачных перапраў і прыстаней, пры млынах і інш. Традыцыйна карчма мела ў цэнтры заезд (тып стайні), па баках шынок і пакой для пастаяльцаў. Часам апошнія маглі размяшчаецца ў мезаніне. Каля карчмы маглі будавацца бровары, разнастайныя гаспадарчыя збудаванні, гандлёвыя крамы.

Аўстэрыя[правіць | правіць зыходнік]

Аўстэрыя (італ.: osteria) — заезны дом; тып карчмы. Вядома ў Польшчы і ВКЛ з XVI ст., найбольш пашырана з XVIII ст. Размяшчаліся аўстэрыі звычайна на гандлёвых плошчах або галоўных вуліцах гарадоў і мястэчак. Будавалі іх з дрэва, цэглы, у тэхніцы «прускага муру». У плане пераважала форма прамавугольніка. Уключалі стайні, вазоўні, гасціныя пакоі, каморы. Гасціныя пакоі абсталёўваліся лавамі, сталамі, мелі кафляную грубку для ацяплення памяшкання і мураваную печ для гатавання ежы. Некаторыя аўстэрыі былі складанымі комплексамі, якія ўключалі жылыя, гаспадарчыя, гандлёвыя і іншыя будынкі, згрупаваныя вакол агульнага двара. Аўстэрыі сталі прататыпам для гасцініц і паштовых станцый.

Шынок[правіць | правіць зыходнік]

Падвідам карчмы лічыцца шынок, у якім, у адрозненне ад апошняй, не было жылых пакояў. Шынком таксама называлі ўласна залу абслугоўвання ў карчме.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]