Іеяў ап Ідвал

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іеяў ап Ідвал
вал.: Ieuaf ap Idwal
Кароль Гвінеда
950 — 969
Сумесна з Іяга ап Ідвал
Папярэднік Хівел ап Кадэл
Пераемнік Іяга ап Ідвал

Нараджэнне мерк. 915
Смерць 969(0969)
Бацька Ідвал ап Анараўд
Маці Авандрэг верх Мервін
Дзеці сыны: Хівел, Кадвалан, Майг
Дзейнасць суверэн

Іеяў ап Ідвал, або Ідвал Малодшы (вал.: Ieuaf ap Idwal, памёр у 969) — кароль Гвінеда (950—969), сын Ідвала ап Анараўда, брат і суправіцель Іяга ап Ідвала. Яго сапраўднае імя — Ідвал, але летапісцы каб пазбегнуць блытаніны з бацькам называлі яго Іеяў, гэта значыць «Малодшы».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля смерці Ідвала ап Анараўда ў 942 годзе, яго сыны павінны былі разам кіраваць Гвінедам, але Хівел Добры, які ўварваўся з поўдня, узурпаваў уладу. Пасля смерці Хівела братам усё ж удалося вярнуць прастол, перамогшы сыноў узурпатара. Іяга і Іеяў падзялілі Гвінед паміж сабой на дзве часткі.

Спачатку яны кіравалі мірна, разам здзейсніўшы набег на Дэхейбарт у 952 годзе і адбіўшы нашэсце сыноў Хівела Добрага ў 954 годзе. Аднак неўзабаве паміж імі пачалася вайна. У 969 годзе Іяга паланіў Іеява і забіў яго.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • John Edward Lloyd. A history of Wales: from the earliest times to the Edwardian conquest. — Longmans, Green & Co, 1911.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]