Ідзу-Осіма

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Ідзу-Осіма
Ідзу.gif
34°44′ пн. ш. 139°24′ у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
КраінаFlag of Japan.svg Японія
Ідзу-Осіма (Японія)
Ідзу-Осіма
Ідзу-Осіма
Плошча91,05 км²
Насельніцтва 8 514 чал.
Шчыльнасць насельніцтва93,509 чал./км²
Выгляд з паветра
Выгляд з паветра
Commons-logo.svg Ідзу-Осіма на Вікісховішчы

І́дзу-О́сіма (яп.: 伊豆大島) або О́сіма (яп.: 大島, літаральна "вялікі") — найбуйнейшы востраў архіпелага Ідзу. Уваходзіць у склад Японіі. Тэрыторыя - 91,05 км². Насельніцтва (2009 г.) - 8514 чал.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Ідзу-Осіма знаходзіцца ў 22,6 км ад вострава Хонсю, у 104 км на паўднёвы захад ад цэнтра Токіа. Даўжыня - 15 км, найбольшая шырыня - 9,22 км.

Востраў мае вулканічнае паходжанне. Вулкан Ідзу-Осіма займае цэнтральную частку сушы. Яго вяршыня, гара Міхара, дасягае 764 м у вышыню. Для вулкана характэрны частыя вывяржэнні — прыкладна кожныя 2 - 3 гады. Першае вядомае вывяржэнне зафіксавана ў пісьмовых крыніцах пад VII ст. н. э. Востраў складзены пераважна базальтамі. Тут шмат маляўнічых скал. У раёне вулкана маюцца гарачыя крыніцы. Заходні і паўночны берагі спадзістыя, з пясчанымі пляжамі.

Клімат вільготны субтрапічны. У лютым сярэдняя тэмпература не апускаецца ніжэй за +3,1°C, а ў жніўні не паднімаецца вышэй за +27,6°C. Сярэднегадавая норма ападкаў - 2831 мм. У летні сезон часцяком здараюцца разбуральныя тайфуны.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Востраў знакаміты сваімі кветкамі, якія сустракаюцца нават у зімовы сезон. Асабліва астравіцяне ганарацца чырвонымі камеліямі. Захаваліся першародныя лясы, дзе можна сустрэць ядавітых змей. На скалах гняздуюць птушкі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Ідзу-Осіма быў населены ў каменным веку. Археолагамі былі выяўлены рэшткі керамікі перыяду дзёмон. З ранняга сярэднявечча на востраве сяліліся выгнаннікі і прыхільнікі будысцкай містычнай секты сюгендо.

З канца XIX ст. развіваюцца прамысловае рыбалоўства і турызм.

У 1933 г. японскія газеты паведамілі пра тое, што на гары Міхара, якую мясцовыя жыхары шануюць як бога агню, скончыла самазабойствам дзяўчына. Гэта прывяло да таго, што сярод схільных да суіцыду з'явіўся звычай прыязджаць для самагубства на Ідзу-Осіма. Пік "паломніцтваў" самазабойцаў выпаў на 1936 г. Усяго да канца II Сусветнай вайны на гары Міхара скончыла самагубствам каля 3 тысяч чалавек.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

З афіцыйнага пункту гледжання востраў Ідзу-Осіма складае адзіны муніцыпалітэт, хаця на яго тэрыторыі існуе некалькі населеных пунктаў. Порт знаходзіцца ў паселішчы Акада. Адміністрацыйны цэнтр — у паселішчы Матамачы. Асноўныя галіны эканомікірыбалоўства і турызм. Наведвальнікаў прыцягваюць мясцовая маляўнічая прырода, а таксама натуральныя гарачыя бані. На востраве працуе музей вулканаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wikivoyage-Logo-v3-icon.svg Izu Oshima даведнік на сайце Wikivoyage