Самагубства

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Суіцыд)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Прычыненне смерці
Забойства
Заказное забойства
Масавае забойства
Дзетазабойства
Бацьказабойства
Прычыненне смерці па неасцярожнасці
Генацыд · Суд Лінча
Забойства гонару
Рытуальнае забойства
Царазабойства
Забойца
Наёмны забойца
Серыйны забойца
Асасін
Некрымінальнае прычыненне смерці
Смяротная кара
Эўтаназія
Самагубства
Праект Права · Партал Права
В. Р. Пяроў. Тапельніца. 1867

Самагубства, або суіцыд (ад лац. sui caedere — забіваць сябе) — мэтанакіраванае пазбаўленне сябе жыцця, як правіла, добраахвотнае (хоць бываюць і выпадкі вымушанага самагубства) і самастойнае (у некаторых выпадках ажыццяўляецца з дапамогай іншых людзей). 10 верасня абвешчаны СААЗ Сусветным днём прадухілення самагубстваў.

Вызначэнні[правіць | правіць зыходнік]

Часам несамастойнае пазбаўленне сябе жыцця таксама лічыцца самагубствам, асабліва калі самазабойца быў фізічна не ў стане зрабіць гэта самастойна.

Усе самагубствы можна ўмоўна падзяліць на два класа — праўдзівыя і дэманстратыўныя (так званы парасуіцыд ці псеўдасуіцыд). Як правіла, парасуіцыд здзяйсняецца ў стане афекту і з'яўляецца не гэтулькі спробай пазбавіць сябе жыцця, колькі «крыкам пра дапамогу», спробай звярнуць на сябе і свае праблемы ўвагу іншых. Гэтыя дзеянні гэтак жа завуць «дэманстратыўная спроба суіцыду». У супрацьвагу парасуіцыду, праўдзівы суіцыд — гэта як правіла добра спланаванае мерапрыемства, мэта якога — любым коштам пазбавіць сябе жыцця па-за залежнасцю ад меркавання і рэакцыі родных, блізкіх, сяброў і т. д.

Спроба забіць сябе, якая не атрымалася, завецца спробай самагубства. Спроба самагубства завецца сур'ёзнай, калі яна магла прывесці да смерці з вялікай верагоднасцю. Спробы самагубства небяспечныя, таму што часта прыводзяць да разбурэння здароўя.

Акрамя таго, людзі, якія здзейснілі спробу самагубства, часта ў далейшым здзяйсняюць самагубства.

Перашкодай для здзяйснення суіцыду могуць з'яўляцца антысуіцыдныя фактары асобы, якія абясцэньваюць самагубства як спосаб вырашэння праблем і фарміруюць антысуіцыдальны бар'ер. Як правіла, такімі фактарамі з'яўляюцца нерэалізаваныя творчыя планы, боязь прычыніць душэўны боль родным і блізкім, няўпэўненасць у надзейнасці абранага спосабу самагубства, а таксама рэлігійныя і сацыяльныя табу, злучаныя з праблемай смерці і самагубствы.

Падрыхтоўка[правіць | правіць зыходнік]

Пры праўдзівым суіцыдзе намер скончыць з сабой развіваецца на працягу доўгага часу — падрыхтоўка да яго можа займаць ад некалькіх дзён да некалькіх гадоў. Суіцыдзент доўга аналізуе чыннікі і магчымыя наступствы самагубства, разглядае розныя спосабы і ацэньвае іх эфектыўнасць і надзейнасць, плануе найбольш надзейны сцэнарый суіцыдальнага дзеяння.

Непасрэдна перад актам самагубства ў суіцыдэнта могуць выявіцца так званыя тэрмінальныя паводзіны — чалавек як бы «прыводзіць у парадак» сваё жыццё: аддае абавязкі, зачыняе рахунак у банку, просіць прабачэнні ў даўніх ворагаў, ладзіць генеральную ўборку ў кватэры і т. п.

Прычыны[правіць | правіць зыходнік]

Чыннікаў даволі шмат. Асноўныя з іх:

  • Бязладзіца ў асабістым жыцці:
    • няшчаснае каханне;
    • неразуменне іншымі, адзінота;
    • праблемы на працы;
    • мэтанакіраванае ганенне (у тым ліку давядзенне да самагубства);
    • фізічныя здзекаванні
    • страта сэнсу жыцця
  • Фінансавыя праблемы.
  • Праблемы са здароўем
  • Псіхічныя хваробы (дэпрэсія, шызафрэнія).
  • Рэлігійны фанатызм (звычайна распаўсюджаны ў сектах), рытуальнае самагубства.
  • Ідэалагічныя (палітычныя, непрыманне каштоўнасцей соцыума ў цэлым).
  • Ваенныя (самагубства з мэтай нанясення страт суперніку і/ці пазбяганні палону).
  • Змушанае самагубства (па прысудзе суда, пад пагрозай пакутлівай смерці ці расправы з блізкімі сваякамі)
  • Самагубства для захавання гонару
  • Пераймальнае самагубства (пасля аналагічных смерцяў вядомых асоб ці літаратурных персанажаў)

Спосабы Найбольш распаўсюджаныя і вядомыя спосабы самагубства:

  • Павешанне
  • Задушванне
  • Утапленне
  • Хімічнае ўздзеянне:
    • Атручванне. У залежнасці ад прэпарата дзейнічае ад некалькіх секунд (вострае) да некалькіх дзён.
    • Моцная шчолач ці кіслата. Пры ўжыванні раз'ядае ўнутраныя органы. Дзейнічае ад некалькіх хвілін да некалькіх гадзін. Надзвычай хваравіты спосаб.
  • Радыелагічнае ўздзеянне:
    • Паглынанне радыеактыўных матэрыялаў.
  • Скачок і падзенне з высокіх будынкаў, скал, мастоў і іншых узвышэнняў
  • Самагубства пры дапамозе агнястрэльнай зброі найбольш распаўсюджана ў Расіі ў асяроддзі ваенных і супрацоўнікаў МУС, а таксама ў салдат тэрміновай службы з-за даступнасці для гэтых груп грамадзян зброі
  • Самагубства шляхам падрыву ў непасрэднай набліжай ад сябе зарада выбуховага рэчыва
  • Самаспаленне
  • Самагубства шляхам давядзення сябе да фізічнага знясілення (голадам ці смагай).
  • Самагубства пры дапамозе халоднай зброі:
    • Сепуку ці харакіры — рытуальнае самагубства ў Японіі
    • Падзенне на меч (у Старажытным Рыме)
  • Выкрыццё вен ці артэрый (чалавек памірае ад страты крыві)
  • Выкарыстанне тэхнічных сродкаў:
  • Скачок пад цягнік, пад машыну і т. д.
  • Выкарыстанне электрычнасці
  • Адключэнне хворым апаратуры падтрымання жыцця — пасіўная эўтаназія.
  • «Паліцэйскае самагубства» — напад на супрацоўніка праваахоўных органаў, ахоўніка, вартавога з мэтай справакаваць яго на ўжыванне зброі (з фармальнага пункта гледжання з'яўляецца забойствам, бо самазабойцу пазбаўляе жыцці іншы чалавек).

Часам сустракаецца камбінаванне некалькіх спосабаў з мэтай падвышэння верагоднасці наступу смерці.

Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

Беларусь знаходзіцца сярод сусветных лідараў па колькасці самагубстваў[1]. За 2012 год у краіне адбылося 1949 самагубстваў[2]. За 2010 год у Беларусі больш як 77% самагубстваў учынілі працаздольныя людзі. Мужчыны складаюць 3/4 ад агульнай колькасці самагубцаў і найчасцей ідуць на самагубства ва ўзросце 40—59 гадоў. Пры гэтым сярод самагубцаў пераважаюць жыхары сельскай мясцовасці[3]. 60% самагубцаў сканчаюць жыццё ў стане алкагольнага ап'янення[4]. Найбольш распаўсюджаным спосабам здзяйснення самагубства ёсць павешанне(англ.) бел. (82,6%)[5].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. БелаПАН Беларусі неабходная праграма прафілактыкі суіцыдаў. Грамадскае аб'яднанне «Дзедзіч» (8 мая 2011). Праверана 29 сакавіка 2013.
  2. Алесь Пілецкі Летась амаль 2 тысячы беларусаў скончылі жыццё самагубствам. Еўрарадыё (28 сакавіка 2013). Праверана 29 сакавіка 2013.(недаступная спасылка)
  3. Васіль Сямашка Тры чвэрці суіцыдаў у Беларусі ўчыняюць мужчыны (недаступная спасылка). БелаПАН (24 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 11 красавіка 2013.
  4. Павел Падабед Часцей за ўсё на суіцыд адважваюцца мужчыны ва ўзросце 40—59 гадоў, схільныя да ўжыванню алкаголю (недаступная спасылка). БелаПАН (8 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 11 красавіка 2013.
  5. Вячаслаў Будкевіч У аснове прычын самазабойстваў у Беларусі ляжаць сацыяльныя аспекты, заяўляюць спецыялісты (недаступная спасылка). БелаПАН (28 лістапада 2007). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 11 красавіка 2013.