Ізбішча, археалагічны помнік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Ізбішча — археалагічны помнік, складаецца з курганнага могільніка і селішча.

Курганны могільнік X - пачатку XII ст. - на поўдзень ад вёскі Ізбішча (Лагойскі раён, Мінская вобласць), на беразе ракі Дзвінаса. Цягнецца паласой (400х80 м) паралельна селішчу, налічваў звыш 120 насыпаў. Вызначана некалькі відаў пахавальнага абраду: крэмацыя, інгумацыя (дамінуючы) з шырокім выкарыстаннем падкурганных ямаў, кенатафы. Характарызуецца шырокім выкарыстаннем агню і вялікай колькасці камянёў, наяўнасцю вялікай колькасці бытавой керамікі ў пахаваннях, а таксама жалезных сякер ў мужчынскіх пахаваннях і шкляных пацерак - у жаночых, арыентацыяй значнай колькасці памерлых галавой на поўнач.

Селішча 2-й чвэрці 1-га тысячагоддзя - за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі, ва ўрочышчы Калысаўка, 30-50 м ад могільніка, на правым беразе ракі Дзвінаса. Памеры 300х150 м. Выяўлены рэшткі печаў, выкладзеных з каменю, ачагі, гаспадарчыя ямы, кераміка банцараўскай культуры і культуры доўгіх курганоў паўночнай Беларусі. Найбольшая колькасць матэрыялаў датуецца X - XI ст. Належала полацкім крывічам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2