Дзвінаса (рака)
Дзвінаса | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 54 км |
Басейн | 614 км² |
Расход вады | 4,3 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | каля вёскі Задворнікі |
• Каардынаты | 54°22′12,39″ пн. ш. 27°56′57,44″ у. д.HGЯO |
Вусце | Вілія |
• Месцазнаходжанне | каля вёскі Стахі |
• Вышыня | 167,1[1] м |
• Каардынаты | 54°36′37,86″ пн. ш. 27°33′50,66″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1,2 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Вілія → Нёман → Балтыйскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раёны | Лагойскі раён, Вілейскі раён |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзвінаса́[2], Сытніца (у верхнім цячэнні) — рака ў Лагойскім і Вілейскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Вілія (басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 54 км. Плошча вадазбору 614 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 ‰.
Асноўныя прытокі: Малка, Рудаўка, Балавец, Вейнка, Дзвонка, Грамніца, Бараўлянка.
На рацэ: Плешчаніцкае вадасховішча.
Пачынаецца каля вёскі Задворнікі Лагойскага раёна, цячэ ў межах Мінскага ўзвышша, вусце каля вёскі Стахі Вілейскага раёна. Даліна амаль не выражана. Пойма двухбаковая, пераважна забалочаная (асабліва ў ніжнім цячэнні), шырыня яе 100—150 м. Рэчышча ў верхнім цячэнні на працягу 3,3 км каналізаванае, яго шырыня ў межань 5—15 м. Берагі стромкія. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных каналаў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Ліст карты N-35-56. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год. (руск.)
- ↑ Блакітная 1994.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Дзвінаса́ // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 140. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 12. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)