Трупаспаленне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Трупаспаленне, крэмацыя — адзін з відаў пахавання, спальванне трупаў. Узнікла ў часы позняга неаліту і ранняй бронзы.

Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі Беларусі трупаспаленне з'явілася ў 2-м тысячагоддзі да н.э., найбольш ранняе зафіксавана ў могільніках позняга этапу сярэднедняпроўскай культуры. У жалезным веку звычай трупаспалення трывала зацвердзіўся ў шэрагу плямён (мілаградская культура, зарубінецкая культура). Да канца 10 ст. шырока распаўсюдзіўся ва ўсходніх славян.

З пашырэннем хрысціянства трупаспаленне паступова знікла, бо хрысціянская царква лічыла яго язычніцкім рытуалам, які супярэчыць хрысціянскаму вучэнню аб «уваскрашэнні з мёртвых» і «замагільным жыцці». Адбыўся паступовы пераход да трупапалажэння і пахавання паводле хрысціянскіх абрадаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Штыхаў Г. В. Трупаспаленне // Энцыклапедыя Археалогія і нумізматыка Беларусі. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1993.