Ізраіль Веніямінавіч Герчыкаў
Выгляд
| Ізраіль Веніямінавіч Герчыкаў | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 1889 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | невядома |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | гісторык |
| Месца працы | |
| Навуковае званне | |
| Альма-матар | |
Ізраіль Веніямінавіч Герчыкаў (нар. 1889, в. Горваль, Рэчыцкі павет, Мінская губерня — ?) — беларускі і расійскі гісторык[1].
Яўрэй па нацыянальнасці. Скончыў у 1908 годзе камерцыйнае вучылішча ў Кіеве, пасля сацыяльна-гістарычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Выкладаў гісторыю і грамадазнаўства на рабфаку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў іншых навучальных установах Мінска. З 1923 г. — у Саратаўскім дзяржаўным універсітэце, з 1931 г. — загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі, прафесар. Быў адхілены ад выкладання па ідэалагічных прычынах. Далейшы лёс невядомы[1].