Ізраіль Нісанавіч Брыльён
Ізраіль Нісанавіч Брыльён | |
---|---|
Дата нараджэння | 1888 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | ліпень 1918 |
Месца смерці | |
Член у |
Ізраіль Нісанавіч Брыльён (1888, Магілёўская губерня, Расійская імперыя — ліпень 1918, станцыя Пагранічная, Кітайска-Усходняя чыгунка, цяпер горад Суйфыньхэ, Кітай) — рэвалюцыянер.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Член баявой арганізацыі ПС-Р. 17 жніўня 1905 г. няўдала кінуў бомбу ў магілёўскага губернатара М. Клінгенберга. Судзіўся 7 сакавіка 1906 г., разам з Л. Язерскай і Л. Гіцэлевым, Кіеўскай судовай палатай і атрымаў 8 гадоў катаргі. Зняволенне адбываў у Бутырках, Аляксандраўскім цэнтрале, на Амурскай чыгунцы, на Нерчынскай катарзе: ў Зерантуі, Кадаі і Кітамары. У 1912 г. быў пакараны розгамі за непадпарадкаванне турэмнаму рэжыму.
У 1913 быў паселены ў Забайкальскай вобласці, адкуль уцёк у Амерыку. Там з дапамогай Льва Дэйча апублікаваў у Нью-Ёркскім часопісе на рускай мове «Свободное слово» ўспамін аб замаху на Клінгенберга пад назвай «Избавительница». Пасля пачаў супрацоўнічаць з іншымі перыядычнымі выданнямі, якія выходзілі ў Нью-Ёрку на рускай і яўрэйскай мовах.
Пасля вяртання далучыўся да левых эсэраў, улетку 1917 г. працаваў у шэрагах ПС-Р, а пасля кастрычніцкага перавароту займаў пост губернскага камісара ў Магілёве. Быў замешаны ў грашовай афёры. Пакараны смерцю на станцыі Пагранічная ў ліпені 1918 г. па прысудзе атамана Калмыкова.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Брильон И. На каторге. Воспоминания революционера. М.-Л. 1927