Ікра ў кулінарыі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сем тыпаў ікры

Ікра — у кулінарыі назва некалькіх халодных страў (закусак), якія вырабляюцца з рыбінай ікры або ікры малюскаў.

Чырвоная ікра[правіць | правіць зыходнік]

Бутэрброды з ікрой

Чырвоная ікра — салёная, змяшаная з алеем і антысептыкамі ікра ласосевых рыб. Змяшчае вялікую колькасць бялкоў і лецыціну, вітаміны А, D і некаторыя іншыя.

Чорная ікра[правіць | правіць зыходнік]

Чорная ікра — спецыяльна прыгатаваная страва з салёнай ікры асятровых рыб. У цяперашні час лічыцца дэлікатэсам. Па спосабе апрацоўкі вылучаюць крупчастую ікру (ікрынкі лёгка падзяляюцца адна ад адной, выкарыстоўваецца адборная спелая ікра), паюсную ікру (пюрэ з тлустых сартоў сяўругі, часам у сумесі з асятровай), ястычную ікру (з горшай часткі ўлову, засальваецца прама ў плёнцы — ястыку). У чорнай ікры змяшчаецца поўны набор амінакіслот, у тым ліку глутамінавая і аспарагінавая, лізін, серын, лейцын; мінералы, калій, магній, фосфар і жалеза, а таксама нямала вітамінаў.

Крупчастая і паюсная[правіць | правіць зыходнік]

Як чорная, так і чырвоная ікра могуць адрознівацца па спосабам прыгатавання:

  • Крупчастая ікра.
  • Паюсная ікра. Чырвоная паюсная ікра называецца таксама сурветкавай.

Ікра мінтая[правіць | правіць зыходнік]

Ікра мінтая — салёная ікра рыбы мінтай. Яна змяшчае шмат бялкоў, вітамінаў A, B1, B2, B6, B9, C, E, PP, жалеза, калій, кальцый, магній, малібдэн, фтор.

Ікра лятучай рыбы[правіць | правіць зыходнік]

Адзін з інгрэдыентаў сушы.

Сінтэтычная ікра[правіць | правіць зыходнік]

Сінтэтычная ікра — сурагатны прадукт, які імітуе па смаку і выгляду рыбіну ікру, у большасці сваім — ласосевых і асятровых рыб. У яе склад першапачаткова ўваходзілі такія кампаненты, як харчовы жэлацін, бялок курыных яек, харчовы фарбавальнік, соль і араматызатар з сельдзевых рыб.

Ікра слімакоў[правіць | правіць зыходнік]

Ікра слімакоў — дэлікатэс французскай кухні.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]