З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мінта́і (Theragra ) — род рыб з сямейства трасковых.
Даўжыня да 75 см, маса да 1,5 кг. Верх цела са шматлікімі цёмнымі плямамі. Спінных плаўнікоў З, анальных 2, хваставы з невялікай выемкай. Вочы вялікія.
Адрозніваюцца 2 віды : мінтай атлантычны (Theragra finnmarchica ) насяляе Нарвежскае мора , мінтай далёкаўсходні (Theragra chalcogramma ) пашыраны ў паўночнай частцы Ціхага акіяна.
Жывуць на глыбіні 500—700 м.
Чародныя. Кормяцца ракападобнымі, дробнай рыбай. Ікра пелагічная, дробная; нераст на мелкаводдзі.
Мінтай далёкаўсходні — аб’ект промыслу.
Тлушч з печані багацейшы на вітаміны за трасковы.