Ілья Ісакавіч Бахрах

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Ілья Ісакавіч Бахрах
Дата нараджэння 21 мая 1932(1932-05-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 верасня 2021(2021-09-15) (89 гадоў)
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера спартыўная медыцына
Месца працы Смаленская дзяржаўная акадэмія фізічнай культуры, спорту і турызму
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, Смаленская дзяржаўная акадэмія фізічнай культуры, спорту і турызму

Ілля Ісакавіч Бахрах (руск.: Бахрах Илья Исаакович; 21 мая 1932, Віцебск15 верасня 2021) — расійскі вучоны ў галіне спартыўнай медыцыны. Доктар медыцынскіх навук (1981), прафесар (1982). Заслужаны работнік вышэйшай школы Расійскай Федэрацыі (1998).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, Смаленскі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры. З 1975 года загадчык кафедры спартыўнай медыцыны, біяхіміі і лячэбнай фізічнай культуры Смаленскага дзяржаўнага інстытута фізічнай культуры.

Навуковыя даследаванні прысвечаны актуальным праблемам фізічнага выхавання і спартыўнага ўдасканалення дзяцей і падлеткаў: нармаванне навучальных, трэніровачных і спаборніцкіх нагрузак; адбор і арыентацыя; марфафункцыянальныя асаблівасці сардэчна-сасудзістай сістэмы. Аўтар 145 навуковых прац, удзельнік шматлікіх міжнародных навуковых канферэнцый.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Большая биографическая энциклопедия. — 2009.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]