Сардэчна-сасудзістая сістэма

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Схема знаходжання найбольш буйных крывяносных сасудаў у целе чалавека. Артэрыі пазначаныя чырвоным, вены — блакітным колерам.

Сардэчна-сасудзістая сістэма (скарочана — ССС) — сістэма органаў, якая забяспечвае цыркуляцыю крыві і лімфы па арганізме чалавека і жывёл.

У склад сардэчна-сасудзістай сістэмы ўваходзяць крывяносныя сасуды, лімфатычныя сасуды і галоўны орган кровазвароту — сэрца. Крывяносныя сасуды дзеляцца на: Артэрыі, артэрыёлы, капіляры, венулы, вены.

У склад сардэчна-сасудзістай сістэмы ўваходзіць сэрца — орган, які прымушае кроў рухацца, нагнятаючы яе ў крывяносныя сасуды — полыя трубкі рознага калібра, па якіх яна цыркулюе.

Усе функцыі крывяноснай сістэмы строга ўзгоднены дзякуючы нервова-рэфлекторнай рэгуляцыі, што дазваляе падтрымліваць гамеастаз у зменлівых умовах знешняга і ўнутранага асяроддзя.

Гл.таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]