Ільінская царква (Магілёў)
Славутасць | |
Ільінская царква | |
---|---|
![]() Ільінская царква на панараме горада, каля 1840 г. | |
53°53′30″ пн. ш. 30°19′18″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | праваслаўе |
Матэрыял | драўніна |
Ільінская царква — колішняя драўляная царква ў Магілёве. Размяшчалася на тэрыторыі Папінскай сотні Задубравенскага пасада, з краю Ільінскай гары па вуліцы Задубравенскай бліжэй да Дняпра[1].
Першае ўпамінанне Ільінскай царквы адносіцца да 1460 года, у сувязі з даволі міфічнай падзеяй. У гэтым годзе быццам танула жонка вялікага князя Казіміра Лізавета на свята прарока Ільі, таму ў гонар яе выратавання князь загадаў пабудаваць цэрквы ў радзе гарадоў, у тым ліку і ў Магілёве[1].
Ільінская царква вядома з ХVІ стагоддзя, Ільінская вуліца названая ў гонар царквы часта згадваецца ў 1570-х гадах, у сувязі з продажам зямлі[1].
Цікавым старабеларускім літаратурным помнікам пачатку ХVІІ стагоддзя з’яўляецца дагавор святароў царквы Святога прарока Ільі Васіля Андрэевіча (сын Андрэя Лаўравіча) і Афанаса Дзмітравіча з прыхаджанамі. Святары даволі грунтоўна адлюстроўваюць галоўнаю мэту існавання царквы: «Царкву Божаю добра будаваці, абы ў ёй евангельскай навукі, пабожнага жыцця святла не пагашаў, звычаяў добрых прыкладам не загніваў і добрым пастве, сабе ўрочанае пастырам быў»[1].
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/33/Mahilo%C5%AD._%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E_%281780%29._%D0%A3%D1%81%D0%BF%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D1%96_%D0%86%D0%BB%D1%8C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D1%86%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B2%D0%B0.jpg/220px-Mahilo%C5%AD._%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E_%281780%29._%D0%A3%D1%81%D0%BF%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D1%96_%D0%86%D0%BB%D1%8C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D1%86%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B2%D0%B0.jpg)
Інвентар горада Магілёва 1745 года згадвае святароў айцоў Яна і Стэфана, у 1766 годзе ў царкве Святога прарока Ільі служылі Павел Мамонавіч і Павел Страховіч[1].
У 1832 годзе Ільінская царква была зачынена, па прычыне малой колькасці прыхаджан. Ільінскі царкоўны прыход быў злучаны з прыходам суседняй Успенскай царквы[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д е М. У. Шымукенус. ПРАВАСЛАЎНЫЯ ЦЭРКВЫ ЗАДУБРАВЕНСКАГА ПАСАДА ГОРАДА МАГІЛЁВА Ў ХVІ–ХVІІІ СТАГОДДЗЯХ. // Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць : зборнік навуковых прац удзельнікаў ІХ Міжнар. навук. канф., 25–26 чэрвеня 2015 г., г. Магілёў / уклад. А. М. Бацюкоў, І. А. Пушкін. – Магілёў: МДУХ, 2015. – 539 с. ISBN 978-985-6985-35-8.