Задубравенскі пасад

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
План Магілёва ў канцы XVII ст.

Задубравенскі пасад — гістарычны раён Магілёва, размешчаны на захад ад р. Дубравенка. Абмежаваны на поўдні ракой Дняпро, на ўсходзе ракой Дубравенка, на захадзе вуліцамі Заводскай (былая вул. Папінская), Чалюскінцаў (былая Быхаўская шаша), Мянжынскага (былая вул. Малое Завалле), Лазарэнкі (з былымі польскімі могілкамі) і Садовай (былыя завулкі Садоўскі і Пушкаровічаў)[1]. Гістарычна займаў тэрыторыю правабярэжжа Дубравенкі ад яе вусця да Горнага завулка[2].

Згадваецца ў пісьмовых крыніцах XVIXVIII стст.[1], культурны пласт таго ж перыяду ад 0,4—0,6 да 1,2 м[2]. Найбольш раннія матэрыялы адносяцца да другой паловы XVI ст. (кераміка, абутковыя падкоўкі, кафля)[2].

Тут праходзіла частка Палявога вала[1] з 5 драўлянымі брамамі: Віленскай, Уструшненскай, Быхаўскай, Папінскай, Трысненскай, ад якіх пачыналіся гарадскія вуліцы. У межах Задубравенскага пасада знаходзіліся Папінская, Трысненская, Каскоўская і Дабраслаўская сотні. Задубравенскі пасад разам са Шклоўскім і Віленскім пасадам складалі Новы горад.

У другой палове XVI ст. тут існавалі Баярская, Ільінская, Каскоўская, Прачысценская, Трыснінская і Камлёўская вуліцы. Назва «Баярская», верагодна, сведчыць пра заселенаснь вуліцы ваеннаслужылым людам — казакамі і баярамі, аб існаванні якіх у Магілёве згадваюць пісьмовыя крыніцы таго часу. На тэрыторыі пасада таксама жылі бондары. З XVII ст. існавалі Быхаўская, Успенская і т.зв. «улица до рову Струшинского»[2]. На падставе фіксацыйных планаў Магілёва з наваколлямі 1783 г. можна сцвярджаць, што паласа кварталаў Задубравенскага пасада мела рэгулярную планіроўку ў XVII ст.[3] Грамадскі цэнтр пасада ўяўляў сабой гандлёвую плошчу на беразе Дубравенкі ля падножжа прыбярэжных узгоркаў[3].

Размяшчаліся прыходскія цэрквы: Успенская (драўляная 1552, мураваная 1684)[2]. у раёне гандлёвай плошчы[3], драўляныя Ільінская і Барысаглебская[2]..

Задубравенскі пасад

На сучаснай тэрыторыі пасада захаваліся мураваныя Барысаглебская царква (зав. Брусава, 2), будынак жаночага епархіяльнага вучылішча (вул. Вароўскага), а на старажытных каталіцкіх могілках — 2 мураваныя капліцы. Тэрыторыя Задубравенскага пасада, абмежаваная схіламі вул. Вароўскага, зав. Ленінградскім, вул. Правая Дубравенка, зав. Яравым і тэрыторыяй Быхаўскага рынку, уключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 Магілёўскія пасады // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2011. — Т. Т. 2: Л-Я.. — 464 с. — ISBN 978-985-11-0549-2.
  3. 3,0 3,1 3,2 Шаблон:Крыніцы/Чантурыя. Горадабудаўнічае мастацтва Беларусі. стар. 179—180

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]