Імператарскі дом Японіі
Імператарскі дом (яп.: 皇室 Kōshitsu) — афіцыйная назва найстарэйшай дынастыі свету[1] і імператарскай сям’і Японіі. У склад імператарскага дому ўваходзяць чальцы дынастыі, якія выконваюць афіцыйныя імператарскія абавязкі. Згодна з дзеючай канстытуцыяй Японіі, імператар з’яўляецца «сімвалам дзяржавы і еднасці грамадзян». Іншыя чальцы імператарскай сям’і выконваюць цырыманіяльныя і сацыяльныя абавязкі, але не ўплываюць на дзяржаўныя справы. У адрозненне ад каралеўскіх дынастый Еўропы, якія шмат разоў змяняліся, у Японіі заўжды была адзіная дынастыя, якая раздзялялася на пабочныя галіны. Таму афіцыйныя чальцы японскай імператарскай сям’і не маюць прозвішча. Аднак, у дачыненні да імператарскага дому можа неафіцыйна выкарыстоўвацца тэрмін «Дынастыя Ямата».
Імператарская дынастыя налічвае 126 імператараў, пачынаючы з імператара Дзіму (лічыцца, што ён заснаваў японскую дзяржаву ў 660 годзе да н.э.). Але шмат гісторыкаў аспрэчваюць яго існаванне[2][3] і лічаць Дзіму міфічнай асобай[4]. Такім чынам, першым дакладна існаваўшым імператарам Японіі быў імператар Кімэй (гады кіравання: 539-571 гг. н.э.)[2][5][6]. Дзеючым імператарам Японіі з'яўляецца імператар Нарухіта, які кіруе пад імём эпохі Рэйва.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ 5 Things to know about Japan's emperor and imperial family (8 жніўня 2016). Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2022.
- ↑ а б Хое, Тымаці (1999). Japanese Politics: Fixed and Floating Worlds. p. 78.
- ↑ Руоф, Кенет Дж. (2021-02-01). Japan's Imperial House in the Postwar Era, 1945–2019(англ.). BRILL. p. 171. ISBN 978-1-68417-616-8. Архівавана з арыгінала 2024-05-26. Праверана 2022-01-10.
- ↑ Шылоні, Бэн-Амі (2008). The Emperors of Modern Japan(англ.). BRILL. p. 15. ISBN 978-90-04-16822-0. Архівавана з арыгінала 2024-05-26. Праверана 2022-01-10.
- ↑ 5 things to know as Japan's Emperor Akihito steps down (29 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2023. Праверана 23 сакавіка 2022.
- ↑ Emperor of Japan . Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2023. Праверана 23 сакавіка 2022.