Акіхіта
Акіхіта | ||||
---|---|---|---|---|
яп.: 明仁 | ||||
![]() | ||||
![]() | ||||
| ||||
|
||||
Каранацыя | 12 лістапада 1990 | |||
Адрачэнне | 30 красавіка 2019 | |||
|
||||
Нараджэнне |
23 снежня 1933[1][2][3] (87 гадоў) |
|||
Род | Японскі імператарскі дом[d] | |||
Бацька | Хірахіта | |||
Маці | Кадзюн[d] | |||
Жонка | Міціко | |||
Дзеці | Нарухіта, Прынц Акісіна і Саяка Курода[d] | |||
Веравызнанне | сінтаізм | |||
Адукацыя | ||||
Дзейнасць | манарх, даследчык, заолаг, марскі біёлаг | |||
Аўтограф |
![]() |
|||
Узнагароды | ||||
![]() |
Акіхіта (па-японску: 上皇明仁; нар. 23 снежня 1933, Токіа) — 125-ы імператар Японіі ў 1989—2019 гадах. Дэвіз праўлення — Хэйсэй («Усталяванне міра»). 30 красавіка 2019 дабраахвотна пакінуў прастол і пайшоў на спачынак, перадаўшы трон свайму старэйшаму сыну, наследнаму прынцу Нарухіта. Стаў першым імператарам за апошнія 200 гадоў (пасля імператара Какаку), які адрокся ад прастола.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Акіхіта, прынц Цугуномія, нарадзіўся 23 снежня 1933 г. у 06.39 (JST) у Токіа.
Акіхіта — старэйшы сын і пятае дзіця Імператара Сёва (Хірахіта) і імператрыцы Нагака. Прынц Акіхіта вучыўся ў школе пэраў Гакусюін з 1940 па 1952 г. Нараўне з традыцыйным японскім настаўнікам імператарскай сям’і С. Каідзумі ў прынца была таксама амерыканская выхавальніца — Элізабэт Грэй Вінінг, вядомы аўтар дзіцячых кніг, якая дапамагала прынцу ў вывучэнні англійскай мовы і заходняй культуры.
Імператар Акіхіта заняў трон пасля смерці свайго бацькі, імператара Хірахіта, у 1989 годзе.
У жніўні 2016 года ў звароце да нацыі ён сказаў, што пачынае адчуваць абмежаванні, якія накладае на яго ўзрост, і што гэта прывяло яго да разважанняў аб ролі і абавязках імператара. 9 чэрвеня 2017 верхняя палата парламента Японіі ўхваліла спецыяльны законапраект аб адрачэнні ад пасады 83-гадовага імператара.
У 2018 годзе Акіхіта выказаў глыбокае раскаянне з нагоды дзеянняў сваёй краіны ў часы Другой сусветнай вайны.
Імператар Акіхіта афіцыйна сышоў у адстаўку ў поўнач 30 красавіка 2019 года. На наступны дзень прайшоў рытуал па ўступленні на трон яго старэйшага сына Нарухіта.
Зноскі
- ↑ Akihito // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Akihito // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Akihito // Proleksis enciklopedija — 2009.
- ↑ 瀬畑 源 象徴天皇制の形成過程 : 宮内庁とマスメディアの関係を中心に — 2010. — С. 141. Праверана 25 жніўня 2019.
- Нарадзіліся 23 снежня
- Нарадзіліся ў 1933 годзе
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ацтэкскага арла
- Кавалеры Вялікага ланцуга ордэна Інфанта дона Энрыке
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Кавалеры ордэна Слана
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Белага льва
- Кавалеры ордэна «Сонца Свабоды» (Афганістан)
- Кавалеры ланцуга ордэна Карласа III
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Збавіцеля
- Кавалеры ордэна Збавіцеля
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «Сонца Перу»
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Леапольда I
- Кавалеры Вялікай Зоркі Пашаны за Заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай
- Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі на ланцугу
- Кавалеры Вялікага ланцуга ордэна Сант’яга (Партугалія)
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Нідэрландскага льва
- Кавалеры ордэна «Каралі Ніла»
- Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
- Кавалеры ордэна Югаслаўскай вялікай зоркі
- Кавалеры ордэна Падвязкі
- Асобы
- Імператары Японіі