Іна Ігараўна Танаеўская
Іна Ігараўна Танаеўская | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 чэрвеня 1957 (66 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Іна Ігараўна Танаеўская (нар. 29 чэрвеня 1957, г. Мінск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыла ў 1979 годзе з адзнакай БПІ, у 1988 годзе аспірантуру БПІ. У 1996 годзе навучалася ў Інстытуце даследаванняў праблем жылля і гарадскога развіцця у Ратэрдаме (Нідэрланды), у 2004 годзе ў Інстытуце вывучэння горада ў Каіры (Егіпет). У 1979—1992 годзе архітэктар, малодшы навуковы супрацоўнік, навуковы супрацоўнік УП «БелНДІПгорадабудаўніцтва». У 1992—1996 годзе асістэнт, старэйшы выкладчык кафедры «Горадабудаўніцтва» БДПА. У 1996—2002 годзе кіраўнік Цэнтра павышэння кваліфікацыі спецыялістаў рэгіянальнага і гарадскога планавання УП «БелНДІПгорадабудаўніцтва»; у 2000-01 гоадах мясцовы эксперт па малым праекце СВС TACIS «Ініцыятыва садзейнічання рэгіянальнаму развіццю»; у 2002 годзе прадстаўнік Беларусі ў міжнароднай праграме па развіцці Балтыйскага рэгіёна BSR INTERREG IIIB; член Кансультатыўнага Камітэта Праграмы ААН па развіцці паселішчаў «Лепшыя практыкі па паляпшэнні 48-09. якасці жылога асяроддзя» (2002). У 2002—2004 гадах загадчыца групы архітэктараў УП «БелНДІПгорадабудаўніцтва»; у 2004—2009 гадах загадчыца групай архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў ПКУП «Мінскпраект». З 2009 года галоўны эксперт РУП «Галоўдзяржбудэкспертыза».
Член Саюза архітэктараў Рэспублікі Беларусь (БСА) з 1986 года.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджана Ганаровай граматай Адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска (2007), Дыпломам I ступені і медалём лаўрэата XV Рэспубліканскага конкурсу лепшых архітэктурных твораў 2010-11.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Танаевская Инна Игоревна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Нарадзіліся 29 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1957 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі БНТУ
- Супрацоўнікі БелНДІПгорадабудаўніцтва
- Выкладчыкі БНТУ
- Супрацоўнікі Мінскпраекта
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары XXI стагоддзя
- Горадабудаўнікі Беларусі