Іна Васілеўна Антонава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іна Васілеўна Антонава
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
27 кастрычніка 2008 — 18 кастрычніка 2012

Нараджэнне 23 ліпеня 1952(1952-07-23)[1] (71 год)
Адукацыя
Дзейнасць урач, палітык
Узнагароды

Іна Васілеўна Антонава (нар. 23 ліпеня 1952, Тула, РСФСР) — беларускі медык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Паўночна-Асецінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «лячэбная справа».

Працавала школьным урачом, загадчыкам аддзялення здаровага дзяцінства, галоўным урачом Наваполацкай дзіцячай паліклінікі. Займала пасады намесніка галоўнага ўрача па дзяцінству Наваполацкага гарадскога тэрытарыяльна-медыцынскага аб’яднання, галоўнага ўрача дзіцячай паліклінікі ўстановы аховы здароўя «Наваполацкая цэнтральная гарадская бальніца».

Арганізавала ў горадзе Наваполацку цэнтр рэабілітацыі для дзяцей-інвалідаў і цэнтр добразычлівых адносін да падлеткаў «Дыялог», была яго кіраўніком.

З’яўлялася дэпутатам Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў, Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць чацвёртага і дваццаць пятага скліканняў. Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[3].

Зноскі