Індычы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Індычы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 62 чал. (1999)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1631
Паштовыя індэксы
225054
Аўтамабільны код
1
Індычы на карце Беларусі ±
Індычы (Беларусь)
Індычы
Індычы (Брэсцкая вобласць)
Індычы

Інды́чы[1] (трансліт.: Indyčy, руск.: Индычи) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Пелішчанскага сельсавета. Знаходзіцца за 14 км на паўднёвы ўсход ад Камянца, 43 км ад Брэста. Вёска знаходзіцца ў памежнай зоне, для наведвання патрэбны дазвол ад памежнага камітэта.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1800 годзе па фундацыі Тамаша Канюшэўскага ў Індычах пабудавана драўляная ўніяцкая царква Нараджэння Божай Маці, пасля скасавання Ўніі прыхаджане пераведзены ў праваслаўе. У сярэдзіне 19 ст. сяло ў Жыцінскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні Расійскай Імперыі. Адносілася да маёнтка Пелішча, уласнасці Лышчынскіх. У 1885 гозе была праваслаўная царква, карчма, у вёсцы размяшчалася валасное праўленне. У 1890 годзе ў складзе Індычскай сельскай грамады. Паводле перапісу 1897 года быў хлебазапасны магазін, карчма.

У 1921—39 гг. вёска Індычы ў складзе Жыцінскай гміны Брэсцкага павета Палескага ваяводства Польшчы. З 12 кастрычніка 1940 года вёска ў Пелішчанскім сельсавеце Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. У Другую сусветную вайну на франтах загінулі і прапалі без вестак 10 жыхароў вёскі. У маі 1943 года за сувязь з партызанамі расстраляны 2 жыхары вёскі. У 1960-я г. царква ў Індычах разбурана[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1885 год — 19 двароў, 239 жыхароў
  • 1897 год — сяле 27 двароў, 218 жыхароў, У выселку Індычы 5 двароў, 15 жыхароў.
  • 1905 год — 314 жыхароў
  • 1923 год — 15 двароў, 60 жыхароў
  • 1940 год — 40 двароў, 194 жыхары.
  • 1960 год — 147 жыхароў
  • 1970 год — 131 жыхар
  • 2005 год — 46 жыхароў

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Індычы

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі, Энцыклапедыя, Том 4 БРЭСЦКАЯ ВОБЛАСЦЬ, кніга ІI Мінск, «БЕЛАРУСКАЯ ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ», 2007

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]