Індыяна Джонс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Індыяна Джонс
Indiana Jones
Харысан Форд у ролі Індыяны Джонса ў фільме «Індыяна Джонс і Каралеўства крыштальнага чэрапа» (2008)
Харысан Форд у ролі Індыяны Джонса ў фільме «Індыяна Джонс і Каралеўства крыштальнага чэрапа» (2008)
Першае з'яўленне «Шукальнікі страчанага каўчэга»
Стваральнік Джордж Лукас
Выкананне Харысан Форд (1981—2023)
Рывер Фенікс (1989)
Шон Патрык Флэнеры (1992—1996)
Джордж Хол (1992—1993)
Коры Карыер (1992—1993)
Інфармацыя
Мянушка Індыяна
Індзі
Род заняткаў археолаг
доктар гістарычных навук
салдат і разведчык
прафесар каледжа
Лагатып Вікісховішча Indiana Jones на Вікісховішчы

Доктар Генры Уолтан «Індыяна» Джонс-малодшы (англ.: Dr. Henry «Indiana» Jones, Jr.) — персанаж, герой серыі прыгодніцкіх фільмаў, тэлесерыяла, шматлікіх кніг, коміксаў і камп’ютарных гульняў.

Герой, які першапачаткова насіў імя Індыяна Сміт, быў прыдуманы рэжысёрам і сцэнарыстам Джорджам Лукасам у 1973 годзе[1]. Па паведамленні Разалінды Харысан, персанаж Індыяны Джонса быў заснаваны на гісторыі яе бацькі, Цілсана Харысана. Прадзюсары Джордж Лукас і Стывен Спілберг звязаліся з ёй і правялі шэраг інтэрв’ю, падчас якіх яна шмат расказала ім пра яго жыццё[2].

З моманту свайго першага з’яўлення ў фільме «Шукальнікі страчанага каўчэга» Індыяна Джонс стаў адным з самых вядомых персанажаў кіно. У 2003 годзе Амерыканскі інстытут кінамастацтва назваў яго другім па значнасці кінагероем усіх часоў[3]. Часопіс Empire назваў яго найвялікшым кінаперсанажам[4]. Entertainment Weekly паставіў Джонса на 2-е месца ў сваім спісе самых крутых герояў поп-культуры[5]. Часопіс Premiere паставіў Джонса на 7-е месца у сваім спісе 100 найвялікшых кінаперсанажаў усіх часоў[6].

Фільмы пра Індыяну Джонса[правіць | правіць зыходнік]

Назва Оригінальна назва Год Акцёр
1 «Шукальнікі страчанага каўчэга» Raiders of the Lost Ark 1981 Харысан Форд
2 «Індыяна Джонс і храм лёсу» Indiana Jones and the Temple of Doom 1984
3 «Індыяна Джонс і апошні крыжовы паход» Indiana Jones and the Last Crusade 1989
4 «Індыяна Джонс і Каралеўства крыштальнага чэрапа» Indiana Jones and the Kingdom of the Crystal Skull 2008
5 Індыяна Джонс і Цыферблат лёсу Indiana Jones and the Dial of Destiny 2023

Тэлебачанне[правіць | правіць зыходнік]

З 1992 па 1996 год Джордж Лукас выступіў у якасці стваральніка, выканаўчага прадзюсера і аўтара сюжэтаў тэлевізійнага серыяла «Хронікі маладога Індыяны Джонса» (англ.: The Young Indiana Jones Chronicles).

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 53 Fascinating Facts About "Indiana Jones" You Probably Never Knew (англ.). BuzzFeed. Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2024. Праверана 1 сакавіка 2024.
  2. Levine, Allan (2007-11-06). ""I dare do all...": The saga of Dr. Tillson Lever Harrison" (PDF). Canadian Medical Association Journal. 177 (10): 1237–1239. doi:10.1503/cmaj.071468. PMC 2043073.
  3. AFI's 100 Years... 100 Heroes and Villains. Амерыканскі інстытут кінамастацтва. Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2011. Праверана 21 мая 2010.
  4. "Empire's The 100 Greatest Movie Characters". Empire. Праверана 2010-05-21.
  5. "Entertainment Weekly's 20 All Time Coolest Heroes in Pop Culture". Entertainment Weekly. Праверана 2010-05-22.
  6. Premiere's The 100 Greatest Movie Characters. Filmsite.org. Праверана 21 мая 2010.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]