Індыяна Джонс і апошні крыжовы паход
| Індыяна Джонс і апошні крыжовы паход | |
|---|---|
| англ.: Indiana Jones and the Last Crusade[1] | |
| | |
| Жанры | камедыйны баявік[d], прыгодніцкі фільм і фільм-паляванне на скарбы[d] |
| Рэжысёр | |
| Прадзюсары | |
| Сцэнарысты | |
| У галоўных ролях |
|
| Аператар | |
| Кампазітар | |
| Мастак-пастаноўшчык | Elliot Scott[d] |
| Кінакампаніі | Lucasfilm[d] і Paramount Pictures |
| Працягласць | 122 хв. |
| Бюджэт | 48 000 000 $[4] |
| Зборы | 474 200 000 $[5] і 197 171 806 $[4] |
| Краіна | |
| Мова | англійская |
| Год | 24 мая 1989[8] і 14 верасня 1989[9] |
| Папярэдні фільм | Індыяна Джонс і храм лёсу |
| Наступны фільм | Індыяна Джонс і Каралеўства крыштальнага чэрапа |
| IMDb | ID 0097576 |
| Афіцыйны сайт (англ.) | |
«Індыяна Джонс і апошні крыжовы паход» (англ.: Indiana Jones & The Last Crusade) — амерыканскі прыгодніцкі фільм, зняты ў 1989 годзе рэжысёрам Стывенам Спілбергам. Трэці фільм серыі фільмаў пра прыгоды археолага і шукальніка прыгодаў Індыяны Джонса ў выкананні Харысана Форда. Шаснаццаты поўнаметражны фільм, выпушчаны кампаніяй «Lucasfilm».
Па сюжэце карціны, дзеянне якой адбываецца ў 1938 годзе, Індыяна Джонс адпраўляецца на пошукі свайго зніклага бацькі, прафесара Генры Джонса—старэйшага, выкрадзенага нацыстамі, якія жадаюць займець Святы Грааль. Пасля змешаных водгукаў крытыкі і гледачоў на змрочную атмасферу карціны «Індыяна Джонс і храм лёсу» Спілберг вырашыў зняць больш «светлы» фільм. За пяць гадоў, якія прайшлі з моманту выхаду папярэдняй карціны, Спілберг і аўтар сюжэту Лукас перагледзелі мноства сцэнарыяў і спынілі выбар на варыянце Джэфры Боэма. Здымкі праходзілі ў Іспаніі, Італіі, Англіі, Турцыі і Іарданіі.
Прэм’ера фільма ў ЗША адбылася 24 мая 1989 года i суправаджалася, у асноўным, станоўчымі водгукамі. Касавыя зборы склалі 474 171 806 долараў, дзякуючы чаму карціна стала паспяховай ў касавым плане. Фільм выйграў прэмію «Оскар» у намінацыі «Лепшы мантаж гуку», а таксама быў удастоены іншых прэмій і намінацый.
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]| Акцёр | Роля |
|---|---|
| Шон Конэры | прафесар Генры Джонс |
| Харысан Форд | Індыяна Джонс |
| Джон Рыс-Дэвіс | Салах |
| Рывер Фенікс | 13-гадовы Індыяна Джонс |
Здымачная група
[правіць | правіць зыходнік]- рэжысёр ― Стывен Спілберг
- прадзюсар ― Джордж Лукас
- сцэнарысты ― Том Стопард, Джордж Лукас
- кампазітар ― Джон Уільямс
Зноскі
- ↑ Indiana Jones and the Last Crusade | Indiana Jones Wiki | Fandom Праверана 3 ліпеня 2023.
- ↑ выгрузка даных Freebase — Google.
- 1 2 3 4 5 Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- 1 2 Box Office Mojo — 1999. Праверана 27 красавіка 2022.
- ↑ Box Office Mojo — 1999. Праверана 7 сакавіка 2019.
- ↑ Lexicon of international films — Zweitausendeins. Праверана 22 жніўня 2020.
- ↑ The American Film Institute Catalog of Motion Pictures Праверана 22 жніўня 2020.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 27 красавіка 2022.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 красавіка 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Індыяна Джонс і апошні крыжовы паход на Вікісховішчы |