Рывер Фенікс
Рывер Фенікс | |
---|---|
River Phoenix | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | Рывер Джуд Ботам |
Дата нараджэння | 23 жніўня 1970[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 кастрычніка 1993[3][1][…] (23 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Маці | Arlyn Phoenix[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр, тэлеакцёр, кінаакцёр, вулічны артыст, музыкант, аўтар-выканаўца, абаронца навакольнага асяроддзя, гітарыст |
Кар’ера | 1982—1993 |
Кірунак | альтэрнатыўны рок |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0000203 |
![]() |
Рывер Джуд Фенікс (англ.: River Jude Phoenix; 23 жніўня 1970 — 31 кастрычніка 1993) — амерыканскі акцёр, музыкант і кумір падлеткаў. Старэйшы брат акцёра Хаакіна Фенікса.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Фенікс пачынаў акцёрскую кар’еру ў 10-гадовым узросце, аднак яго першай прыкметнай працай стала роля ў фільме «Застанься са мной» (1986) па навеле Стывена Кінга. Фенікс пачаў з’яўляцца ў больш «дарослых» карцінах, такіх як «Бег на месцы» (1988), за якую 18-гадовага акцёра намінавалі на «Оскар» у катэгорыі «Лепшая мужчынская роля другога плана», і «Мой асабісты штат Айдаха» (1991). Апошняя выклікала адабрэнне крытыкаў і прынесла Феніксу кубак Вольпе на Венецыянскім кінафестывалі, а таксама прэмію лепшаму акцёру ад Нацыянальнага грамадства кінакрытыкаў ЗША. Джон Уіліс назваў яго адным з 12 шматспадзеўных пачаткоўцаў 1986 года, а крытыкі Роджэр Эберт і Джын Сіскел адклікаліся аб ім як аб надзвычай таленавітым акцёру.
31 кастрычніка 1993 Фенікс памёр ад перадазіроўкі наркотыкаў каля ўваходу ў клуб «Viper Room».
Зноскі
- ↑ а б River Phoenix // GeneaStar
- ↑ River Phoenix // Roglo — 1997. — 8549233 экз.
- ↑ http://www.aveleyman.com/ActorCredit.aspx?ActorID=13811
- ↑ http://usatoday30.usatoday.com/life/people/2008-01-29-iconic-by-death_N.htm
- ↑ http://www.roarshock.net/october.html
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Рывер Фенікс у Вікіцытатніку |
---|---|
![]() |
Рывер Фенікс на Вікісховішчы |
- Рывер Фенікс на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Рывер Фенікс на сайце «TV.com» (англ.)
- Рывер Фенікс на сайце «Find a Grave» (англ.)
- Асобы
- Нарадзіліся 23 жніўня
- Нарадзіліся ў 1970 годзе
- Нарадзіліся ў Арэгоне
- Памерлі 31 кастрычніка
- Памерлі ў 1993 годзе
- Памерлі ў акрузе Лос-Анджэлес
- Лаўрэаты прэміі «Кубак Вальпі»
- Акцёры паводле алфавіта
- Акцёры ЗША
- Лаўрэаты прэміі «Незалежны дух»
- Дзеці-акцёры ЗША
- Памерлі ад сардэчнай недастатковасці
- Памерлі ад перадазоўкі
- Актывісты вегетарыянскага руху