Індэпэндэнс II

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Археалагічная культура · Арктыка
Індэпэндэнс II
Каменны век
Лакалізацыя

Грэнландыя

Датаванне

8 стагоддзе да н.э.2 стагоддзе да н.э.

Носьбіты

палеаэскімосы

Тып гаспадаркі

паляванне, рыбалоўства

Independence-fjord.svg
Пераемнасць:
Індэпэндэнс I

Індэпэндэнс II (дацк.: Independence II) — археалагічная культура палеаэскімосаў на поўначы і паўночным усходзе Грэнландыі у раёне вакол фіёрда Індэпэндэнс. Існавала ў VIII - II стст. да н. э. Вылучана археолагамі як самастойная ў 1956 г., раней лічылася адгалінаваннем культуры Індэпэндэнс I.

Лічыцца, што культура Індэпэндэнс II належыла носьбітам археалагічных культур - папярэднікаў культуры Дорсет. Яны перасяліліся ў Грэнландыю праз паўночныя астравы Канадскага Арктычнага архіпелага і выкарыстоўвалі ідэнтычныя прылады працы. На поўначы Грэнландыі паселішчы размяшчаліся каля азёр і ўглыбіні фіордаў. На ўсходзе — каля знешняй часткі фіордаў і на малых астравах. Носьбіты Індэпэндэнс II жылі невялікімі групамі да 20 - 40 чалавек у круглявых, відавочна скураных хацінах з агменем пасярэдзіне. Палявалі на сухапутных і марскіх жывёл, займаліся рыбалоўствам. Большасць знойдзеных прылад працы выраблены з косці і драўніны, аднак сустракаюцца крамянёвыя мікраліты.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]