Інеса Анатольеўна Кляшчук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Інеса Кляшчук)
Інеса Анатольеўна Кляшчук
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
18 кастрычніка 2012 — 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў

Нараджэнне 26 жніўня 1978(1978-08-26) (45 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды
Юбілейны медаль «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Юбілейны медаль «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»

Інеса Анатольеўна Кляшчук (26 жніўня 1978, в. Гольчыцы, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі педагог і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 26 жніўня 1978 года ў в. Гольчыцы Слуцкага раёна Мінскай вобласці.

Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка, настаўнік матэматыкі з дадатковай спецыяльнасцю «Інфарматыка»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».

Працавала настаўнікам матэматыкі і інфарматыкі ў Вясейскай і Бокшыцкай сярэдніх школах Слуцкага раёна Мінскай вобласці; першым сакратаром Слуцкага раённага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»; першым сакратаром Слуцкага гарадскога камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

З’яўлялася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, была членам Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана юбілейным медалём «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]