Інкуб (фільм)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ІнкубM:
Incubus
Жанр фільм жахаў[2][3]
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Contempo III Productions
Працягласць 78 хвілін
Бюджэт каля $125 000[1]
Краіна Сцяг ЗША ЗША
Мова Эсперанта
Год 1966
IMDb ID 0059311

Інкуб (лац.: Incubus) — амерыканскі фільм жахаў 1966 года. Зняты Леслі Стывенсам, рэжысёрам серыяла «За мяжой магчымага». У галоўнай ролі зняўся Уільям Шэтнер, які потым набыў вядомасць дзякуючы здымкам у серыяле «Зорны шлях». Аператарам фільма стаў Конрад Хол, будучы лаўрэат трох «Оскараў» за фільмы «Бутч Кэсідзі і Сандэрс Кіт», «Прыгажосць па-амерыканскі» і «Пракляты шлях».

Для стварэння атмасферы таямнічасці «Інкуб» быў цалкам зняты на мове эсперанта[6], рэжысёр забараніў дубляванне на іншыя мовы.

На працягу многіх гадоў фільм лічыўся страчаным, паколькі арыгінал загінуў падчас пажара, а копіі не захаваліся. У 2001 годзе фільм быў адноўлены з ацалелай французскай копіі і выпушчаны на DVD.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Дзеянне фільма адбываецца ў вёсцы пад назвай Nomen Tuum (лац.: тваё імя), дзе ёсць крыніца, якая дае здароўе і прыгажосць. Шмат людзей наведвае вёску, каб ацаліцца і набыць знешнюю прыцягальнасць. Вёска карыстаецца нядобрай славай як месца жыхарства цёмных сілаў і дэманаў. Сукубы, якія жывуць у вёсцы, спакушаюць грэшныя душы каб прывесці іх да смерці і аддаць Богу Цемры. Маладой і амбіцыйнай жанчыне-сукубу Кіа (Элісан Эймх) надакучыла адпраўляць у пекла звычайных грэшнікаў. Яна лічыць, што дарэмна растрачвае свае сілы і шукае больш сур'ёзную ахвяру — чыстую і бязгрэшную душу. Яе сястра Амель (Элаіз Хардт) папярэджвае, што чыстыя душы нясуць страшную небяспеку — каханне. Не паслухаўшыся папярэджвання, Кіа прадпрымае спробу завабіць у пекла святара. Да яе расчаравання, святары аказваюцца такімі ж разбэшчанымі людзьмі як і ўсе звычайныя грэшнікі.

Аднойчы Кіа знаходзіць тое, што так доўга шукала: гэта малады салдат Марк (Уільям Шэтнер), які са сваёй сястрой Арндзіс (Эн Этмар) прыязджае да святой крыніцы, каб ацаліць баявыя раны. Кіа сустракаецца з братам і сястрой і завязвае знаёмства, прыкінуўшыся, што не можа знайсці дарогу. Між Кіа і Маркам узнікае ўзаемная сімпатыя.

Бязгрэшная душа Марка супраціўляецца таму, каб уступіць з Кіа ў блізкія адносіны, не асвечаныя вузамі шлюбу. Калі Кіа засынае, Марк прыносіць яе ў вясковую царкву. Убачыўшы выявы Хрыста і святых, Кіа пачынае панікаваць і ўцякае. Чыстае каханне Марка пужае яе таксама як і выявы святых.

Сёстры задумваюць адпомсціць Марку за тое, што ён «апаганіў» Кіа каханнем. Амель выклікае інкуба (Мілаш Мілошавіч), які спрабуе забіць Марка і згвалціць Арндзіс. Марк звяртаецца да Бога з малітвай за сястру, пры гэтым ён перахрышчваецца, чым наганяе жах на дэманаў. Абараняючыся ад інкуба Марк забівае яго, і Амель кажа Марку, што цяпер на ім ляжыць грэх забойства. Сам Марк атрымлівае ў схватцы цяжкія раненні і знаходзіцца пры смерці, Кіа суправаджае яго ў царкву, дзе прызнаецца яму ў каханні. Уваскрэслы інкуб умешваецца ў іх размову і заяўляе, што Кіа належыць Богу Цемры. У адказ Кіа выклікае яго на бой і нечакана для сябе перахрышчвае яго.

Пасля схваткі яна абвяшчае, што належыць Богу Святла. Марк абдымае яе. У фінальнай сцэне Марк і Кіа з трывогай глядзяць з царквы надвор, дзе іх чакае дземан, які нагадвае велізарнага казла.

Акцёры[правіць | правіць зыходнік]

Акцёр Роля
Уільям Шэтнер Марк Марк
Элісан Эймс Кіа Кіа
Элоіз Хардт Амель Амель
Роберт Фарцье Олін Олін
Эн Этмар Арндзіс Арндзіс
Мілаш Мілошевіч Інкуб Інкуб
Джэй Эшварт манах манах
Форэст Батлер манах манах
Тэд Мосман манах манах
Паола Коса апавядальнік (голас) апавядальнік (голас)

Гісторыя фільма[правіць | правіць зыходнік]

Падрыхтоўка да здымкаў[правіць | правіць зыходнік]

Пасля таго, як у 1965 годзе тэлекампанія ABC Television Network спыніла прадзюсаванне фантастычнага серыяла Леслі Стывенса «За мяжой магчымага», Стывенс напісаў сцэнар фільма жахаў, каб працягнуць працу з той жа творчай групай кінематаграфістаў, уключаючы аператара Конрада Хола і кампазітара Дамініка Франц'ера.

Эсперанта[правіць | правіць зыходнік]

Для таго, каб зрабіць фільм унікальным, Стывенс і прадзюсар Энтані Тэйлар вырашылі зняць яго на эсперанта. Сцэнар быў перакладзены з англійскай мовы, за 10 дзён акцёры вывучылі на слух свае рэплікі, але ніводны з іх не прадэманстраваў падчас здымкаў задавальняючага вымаўлення[1].

«Інкуб» быў другім эсперанта-фільмам у гісторыі кіно. Першым на два гады раней стаў фільм «Трывогі». Знаўцы эсперанта былі расчараваныя вымаўленнем акцёраў, занятых у «Інкубе»[6].

Нягледзячы на тое, што фільм зняты на эсперанта, арыгінальная назва фільма («Incubus» эспер.: Inkubo) узята з лацінскай мовы.

Здымкі[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя здымкі былі праведзены за 18 дзён у маі 1965 года ў прыбрэжным раёне Біг-Сюр і ў місіі Сан Антоніа де Падуа паблізу ад форта Хантэр-Лігет у графстве Мантэрэё (шт. Каліфонія). Мяркуючы, што ўлады не дазволяць здымаць фільм жахаў у місіі, Стывенс прыдумаў легенду, што фільм называецца «Рэлігійныя дзеячы старога Мантэрэя», дэманструючы сцэнар на эсперанта і апісанні сцэнаў з удзелам манахаў і фермераў[1].

Пракат[правіць | правіць зыходнік]

Першы паказ «Інкуба» адбыўся на кінафестывалі ў Сан-Францыска 26 кастрычніка 1966 года. Падчас прэм'еры, як расказваў Тэйлар, група з 50 ці 100 энтузіястаў-эсперантыстаў смяялася і здзеквалася над няправільным вымаўленнем акцёраў[1]. Часткова з-за таго, што фільм быў зняты на незразумелай большасці гледачоў мове, часткова з-за скандала, звязанага з гібеллю аднаго з акцёраў фільма і яго дзяўчыны[1], Тэйлар і Стывенс не змаглі вывесці фільм у пракат, за выключэннем Францыі, дзе яго прэм'ера адбылася у лістападзе 1966 года[7].

«Праклён» фільма[правіць | правіць зыходнік]

Няўдачны пракат «Інкуба» парадзіў шматлікія легенды, што на фільме ляжыць праклён:

  • Акцёр Мілаш Мілошэвіч, серб па нацыянальнасці, выканаўца ролі інкуба, забіў сваю сяброўку Барбару Энн Томасон-Руні (англ.: Barbara Ann Thomason Rooney), пятую жонку вядомага акцёра Мікі Руні (якая жыла асобна ад мужа), а затым пакончыў жыццё самагубствам у 1966 годзе за 9 месяцаў да прэм'еры[1][8].
  • Дачка актрысы Элоіз Хардт была выкрадзена і забіта[1][8].
  • Трэцяя жонка Уільяма Шэтнера патанула ў басейне.
  • Рэжысёр Леслі Стывенс і актрыса Элісан Эймс развяліся, а прадзюсарская кампанія Стывенса «Daystar Productions» збанкруцілася[8].

Рэліз для хатняга відэа[правіць | правіць зыходнік]

Калі прадзюсар Энтані Тэйлар у 1993 годзе паспрабаваў выпусціць рэліз фільма для хатняга відэа, высветлілася, што негатыў і копіі страчаны, верагодна, знішчаны падчас пажару. Праз тры гады копія кепскай якасці з французскімі субтытрамі была выяўлена ў архіве Cinematheque Francaise у Парыжы. Амерыканскі канал кабельнага тэлебачання Sci Fi Channel фінансаваў рэстаўрацыю фільма. Новы арыгінал быў створаны спосабам пакадравай апрацоўкі копіі, англійскія субтытры былі наддрукаваны на чорных палосках зверху французскіх[1]. У 2001 годзе адноўлены фільм выйшаў на DVD.

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з Miller, John M. "Incubus" (TCM article)
  2. а б http://www.imdb.com/title/tt0059311/ Праверана 15 красавіка 2016.
  3. http://www.filmaffinity.com/en/film522586.html Праверана 15 красавіка 2016.
  4. а б http://www.filmaffinity.com/es/film522586.html Праверана 15 красавіка 2016.
  5. а б http://www.imdb.com/title/tt0059311/fullcredits Праверана 15 красавіка 2016.
  6. а б Esperanto and cinema
  7. IMDB Release dates
  8. а б в г Leonard, Greg. en feugo magazine. «Evil, Tragedy and Esperanto». Retrieved August 20, 2006.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Tom Weaver, Video Watchdog #53 (1999) «Raising the Incubus»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]