Інстытут псіхалогіі БДПУ імя М. Танка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інстытут псіхалогіі
Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка
Заснаваны 1994
Дырэктар Дзмітрый Дзякаў
Месцазнаходжанне Сцяг Беларусі Беларусь, Мінск, вул. Ф. Скарыны, 13

Інстытут псіхалогіі БДПУ імя М. Танка – структурнае падраздзяленне БДПУ імя М. Танка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1994 годзе ў БДПУ быў адкрыты факультэт прыкладной псіхалогіі.

На факультэце прыкладной псіхалогіі пачалася падрыхтоўка прафесійных псіхолагаў па чатырох спецыялізацыях: педагагічная псіхалогія, сацыяльная псіхалогія, псіхалогія сямейных адносін, псіхалогія прадпрымальніцкай дзейнасці; адкрыта аспірантура.

2 сакавіка 2001 года перайменаваны ў факультэт псіхалогіі.

1 верасня 2016 года на базе факультэта псіхалогіі быў адкрыты Інстытут псіхалогіі.

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

Напрамкі навучэння[правіць | правіць зыходнік]

  • Псіхалогія (Спецыялізацыі: «Педагагічная псіхалогія», «Сацыяльная псіхалогія», «Псіхалогія сямейных адносін» і «Псіхалогія прадпрымальніцкай дзейнасці»)
  • Практычная псіхалогія

Структура[правіць | правіць зыходнік]

У складзе інстытута 5 кафедраў:

Кафедра Загадчык
Кафедра агульнай і арганізацыйнай псіхалогіі
дацэнт Алена Камкова
Кафедра сацыяльнай і сямейнай псіхалогіі
дацэнт Наталля Пузырэвіч
Кафедра псіхалогіі адукацыі
дацэнт Ала Музычэнка
Кафедра псіхалагічнага забеспячэння прафесійнай дзейнасці
дацэнт Мілана Бакуновіч
Кафедра клінічнай і кансультатыўнай псіхалогіі
дацэнт Аксана Шульга
На факультэце таксама дзейнічаюць
  • Лабараторыя клінічнай псіхалогіі і псіхалагічнага кансультавання
  • Навукова-адукацыйная лабараторыя псіхалогіі пазнавальных працэсаў

Кіраўніцтва Інстытута[правіць | правіць зыходнік]

Дырэктар:

Намеснікі дырэктара:

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]