Комплекс будынкаў БДПУ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка

Комплекс будынкаў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка (былога Мінскага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага) у Мінску займае квартал, абмежаваны Савецкай вуліцай, плошчай Незалежнасці і праспектам Незалежнасці.

Галоўны корпус з боку Дома ўрада, 1930-я

Заснаваны ў 1922 годзе як педагагічны факультэт БДУ. З 1931 года самастойны інстытут. Галоўны корпус пабудаваны ў 1931 годзе па праекце архітэктараў I. Запарожца і Г. Лаўрова, рэканструяваны ў 1951—1959 гадах па праекце архітэктара Г. Заборскага. Уяўляў трохпавярховы Г-падобны ў плане будынак. Яго галоўны фасад быў упрыгожаны трыгліфным фрызам з алегарычнымі барэльефамі «Атрыбуты навук», порцікам на 8 падвойных калонах. На глухіх плоскасцях сцяны сіметрычна размешчаны ў круглых нішах бюсты В. Р. Бялінскага і К. Дз. Ушынскага. Канферэнц-зала на 600 месцаў на 2-м паверсе, на які вядзе парадная васьмімаршавая лесвіца.

У 1963 і 1964—1966 гадах да галоўнага прыбудаваны вучэбна-лабараторныя карпусы па праекце архітэктара Г. Заборскага, у 1970 годзе — спартыўны корпус па праекце архітэктара В. Марцьянава. У 1986—1988 гадах перад галоўным фасадам старога галоўнага корпуса пабудаваны новы 14-павярховы па праекце архітэктараў І. Марчанкі і В. Нікіціна, арыентаваны па плошчу Леніна. Ён злучаны са старымі карпусамі цэнтральным пераходам і двума бакавымі несіметрычнымі крыламі, якія падтрымліваюцца чатырохграннымі калонамі на ўзроўні 1—2 паверхаў.

На будынку інстытута ўстаноўлена мемарыяльная дошка I. I. Замоціну, на тэрыторыі — помнік студэнтам і выкладчыкам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]