Інтэрнацыянальная вуліца (Гомель)
Інтэрнацыянальная вуліца Гомель | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
Горад | Гомель |
Раён | Цэнтральны |
Гістарычны раён | Амерыка, Спасава слабада |
Працягласць | 1100 м |
Тралейбусныя маршруты | 2, 3, 5, 7, 8, 18, 20, 23, 24, 25 |
Аўтобусныя маршруты | 1, 12, 17, 18, 20, 21, 26, 30, 31, 35, 39, 40, 50, 51, 52, 55, 62 |
Ранейшыя назвы | Кавальская |
Паштовы індэкс | 246000, 246001 і 246050 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Інтэрнацыянальная вуліца (был. Кавальская) — вуліца, размешчаная ў Цэнтральным раёне горада Гомеля. Названая ў 1920-я гады. Працягласць каля 1120 м, ад Праспекта Леніна да Кавальскага пуцеправода.
Перасякае вуліцы
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пачала забудоўвацца ў першай палове XIX стагоддзя цаглянымі і драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. У канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў на вуліцы знаходзіліся шматлікія майстэрні, гандлёвыя прадпрыемствы, заводы лакавы і чыгуналіцейны (цяпер станкабудаўнічы завод імя С. М. Кірава). Кавальская вуліца, на якой пражывала значная частка працоўных, была месцам збораў і сходак. У гады Вялікай Айчыннай вайны вуліца моцна разбураная. Сучасная забудова прадстаўленая дамамі (пераважна жылымі) рознай паверхавасці з убудаванымі на першых паверхах крамамі. На вуліцы размешчаны вытворчыя, і адміністрацыйныя карпусы швейнага ПА «Камінтэрн», хлебазавода № 1, завода вымяральных прыбораў (закрыты) і завода імя С. М. Кірава, сярэдняя школа № 19, інтэрнаты завода імя Кірава і дарожна-будаўнічага тэхнікума, лазня № 3, крамы.
Забудова
[правіць | правіць зыходнік]- вуглавы 12-14-ці павярховы жылы дом «для алімпійцаў» з убудавана-прыбудаванымі памяшканнямі (праектаванне і будаўніцтва ў 2004—2006; архітэктары У. Талочка, А. Талочка, Л. Краўчэня). Кампазіцыя пабудаваная на павышэнні паверхавасці да цэнтра, акцэнтавана ў праекце вежавым аб’ёмам з металічным шатровым завяршэннем. Фасады маюць пластычныя закругленыя абрысы з выкарыстаннем вуглавых эркераў, вырашаны спалучэннем белага, жоўтага і аранжавага колераў[1].
Зноскі
- ↑ Малков, И. Г. Гомель — древний и современный. Архитектура и ее создатели : [монография] / И. Г. Малков, И. И. Малков; М-во образования Респ. Беларусь, Белорус. гос. ун-т трансп. — Гомель : БелГУТ, 2014. — 70 с. — ISBN 978-985-554-155-5
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гомель. Энциклопедический справочник. — Мн.: БелСэ, 1991. — 527 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Інтэрнацыянальная вуліца (Гомель)