СтанкаГомель
СтанкаГомель | |
---|---|
Тып | Адкрытае акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 1885 |
Ранейшыя назвы |
3-і чыгуналіцейны завод; Завод «Пралетарый»; Гомельскі станкабудаўнічы завод імя С.М.Кірава |
Краіна | |
Размяшчэнне | Беларусь, г. Гомель, вул. Інтэрнацыянальная, 10 |
Галіна | Машынабудаванне |
Прадукцыя | металарэзныя станкі |
Абарот | 12 млн руб. (2017) |
Чысты прыбытак | 0,3 млн руб. (2017) |
Колькасць супрацоўнікаў | 594 (2017) |
Сайт | stankogomel.by |
ААТ «СтанкаГомель» (Гомельскі станкабудаўнічы завод імя С. М. Кірава; руск.: ОАО «СтанкоГомель», Гомельский станкостроительный завод имени С. М. Кирова) — беларускае станкабудаўнічае прадпрыемства, якое месціцца ў Гомелі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1885 годзе ў Гомелі быў створаны металаапрацоўчы завод. У 1920—1922 гадах — 3-і чыгуналіцейны і механічны завод, у 1923—1927 гадах — чыгуналіцейны і механічны завод «Пралетарый», з 1927 да 1935 ці 1938 года — чыгуналіцейны, механічны, арматурны і кацельны завод «Пралетарый», пазней — Гомельскі станкабудаўнічы завод імя С. М. Кірава[1][2]. З 2000 года — рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Гомельскі станкабудаўнічы завод імя С. М. Кірава»[1], пазней пераўтвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства «СтанкаГомель»[3].
У 1985 годзе завод вырабіў 2938 станкоў[4]. У 1993 годзе завод пачаў вытворчасць універсальных кансольна-фрэзерных станкоў па ліцензіі нямецкага завода «Heckert Chemnitzer Werkzeugmaschinen GmbH»[5].
Сучаснасць
[правіць | правіць зыходнік]Завод вырабляе кансольна-фрэзерныя, свярлільна-фрэзерна-растачныя і іншыя станкі, некаторыя тавары народнага спажывання[6][7]. У 2017 годзе завод вырабіў металарэзных станкоў на 10,76 млн руб., агульная выручка склала 12 млн руб., чысты прыбытак — 0,3 млн руб.[7] У 2017 годзе 57,7 % прадукцыі было рэалізавана ў Беларусі, 42,3 % экспартавалася ў Расію і іншыя краіны[7].
У 2000-я гады на заводзе працавалі 1400 чалавек, у 2015 годзе — 720, у 2016 годзе — 639, у 2017 годзе — 594[6][7].
У снежні 2017 года заводу адключылі ацяпленне з-за даўгоў[8]. У 2019 годзе мясцовыя жыхары скардзіліся на шкодныя выкіды з ліцейнай вытворчасці завод[9]. У 2015 годзе гарадскія ўлады абвясцілі пра вынас прадпрыемства на ўскраіну горада[10].
Міжнародныя санкцыі
[правіць | правіць зыходнік]«СтанкаГомель» знаходзіцца пад санкцыямі Украіны з мая 2023 года[11]. З красавіка 2024 года прадпрыемства знаходзіцца пад санкцыямі ЗША[12].
Зноскі
- ↑ а б Гомельский станкостроительный завод имени С. М. Кирова // Республика Беларусь: энциклопедия. — Т. 3: Герасименко — Картель. — Мн.: БелЭн, 2006. — С. 111.
- ↑ Гомельский станкостроительный завод им. С. М. Кирова Архівавана 3 мая 2021. на сайце «Архівы Беларусі»
- ↑ ОАО «СтанкоГомель»
- ↑ Почему заводы Гомеля «вылетают в трубу»? Промышленное производство у нас сократилось по некоторым позициям в 100 раз(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 мая 2021. Праверана 3 мая 2021.
- ↑ ОАО «Гомельский станкостроительный завод имени С. М. Кирова»
- ↑ а б Старонка завода Архівавана 3 мая 2021. на сайце Мінпрама РБ
- ↑ а б в г Інфармацыйны мемарандум Архівавана 3 мая 2021.
- ↑ На гомельском заводе в декабре работают без отопления: отключено за долги Архівавана 3 мая 2021.
- ↑ Гомельчане вызвали МЧС из-за выбросов с ОАО «СтанкоГомель». На предприятии заверили, что все нормально Архівавана 3 мая 2021.
- ↑ Как изменится областной центр в ближайшие 15 лет?
- ↑ Олена Рощіна. Зеленський ввів у дію нові санкції, російську частку “Запоріжсталі” конфіскують (укр.). Українська правда (12 мая 2023).
- ↑ Яшчэ шэсць беларускіх кампаній трапілі пад санкцыі ЗША . Наша Ніва (16 красавіка 2024). Праверана 2 чэрвеня 2024.