Інфармацыйнае бюро салідарнасці з Беларуссю
Інфармацыйнае бюро салідарнасці з Беларуссю | |
---|---|
Тып арганізацыі | грамадская арганізацыя |
Інфармацыйнае Бюро Салідарнасці з Беларуссю (ранейшая назва — Бюро салідарнасці з дэмакратычнай Беларуссю) — беларускае інфармацыйнае бюро ў Варшаве.
Заснавана у студзені 2011 года ў Варшаве[1]. Ініцыятыва стварэння паўстала пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, калі частка апанентаў беларускай улады трапіла за краты, а частка эмігрыравала[2]. Улады Варшавы прадаставілі бюро памяшканне пад офіс у цэнтры горада.
Мэты
[правіць | правіць зыходнік]- Інфармаванне жыхароў Беларусі на тэму дэмакратычных вартасцяў і стратэгіі ЕСу адносна Беларусі;
- Павелічэнне інфармавання міжнароднай супольнасці на тэму палітычнай, эканамічнай і культурнай сітуацыі на Беларусі;
- Паглыбленне сувязяў паміж беларускай грамадзянскай супольнасцю і міжнароднай дэмакратычнай супольнасцю.
Паводле арганізатараў установы, офіс мае быць свайго роду памостам паміж прадстаўнікамі беларускага дэмакратычнага грамадства й міжнароднай супольнасцю. Бюро пастаянна інфармуе пра падзеі ў Беларусі. У бюро працуюць беларускія эксперты, аналітыкі і журналісты.
Праца
[правіць | правіць зыходнік]Штогод з 2011 года ладзіць конкурс «Беларусь у фокусе», які скіраваны да журналістаў, якія пішуць пра Беларусь для небеларускіх выданняў[3].
16 снежня 2011 года разам з іншымі беларускімі арганізацыямі (Беларускі Дом у Варшаве, Беларускі Цэнтар на Украіне (Кіеў), Office for a Democratic Belarus (Брусель), Грамадзянскае і палітычнае прадстаўніцтва ў Літве (HUB, Вільня), Free Belarus Now (Вялікабрытанія, Лондан) ладзіла імпрэзу «Падзяка на знак Салідарнасці»[4].
У 2011 годзе Бюро кансультавала і кіравала міжнароднай прамоцыяй фільма «Беларуская мара». Фільм быў паказаны ў 20 краінах больш за 40 разоў і атрымаў тры ўзнагароды.
Бюро правяло цыкл сустрэч і прэсавых канферэнцый у Варшаве, Вільні, Празе, Берліне, Бруселю, Капенгагене, Гаазе, Вашынгтоне ў студзені 2011 года, што прывяло да змены рэзалюцыі PACE па Беларусі. Серыя прэсавых канферэнцый «Беларусь на мяжы краху: палітычныя суды і прысуды» адбылася у Варшаве, Празе і Бруселі . У Варшаве праведзена фотавыстава «100 чорных дзён Беларусі»[5].
У красавіку 2012 Бюро правяло, з дапамогай Канадскага пасольства, у Старым месце Варшавы выстаўку прац беларускіх фатографаў. Працы Юліі Дарашкевіч, Зміцера Брушко, Сяргея Гапона, Сяргея Гудзіліна, Сяргея Васільева і Аляксандра Васюкевіча прадстаўлялі падзеі, што адбывалі на Беларусі ў 2011 годзе.
Увосень 2012 Бюро сумесна з Міжнароднай федэрацыяй журналістаў і Беларускай асацыяцыяй журналістаў, стварылі «Belarus for journalists» — дапаможнік для замежных журналістаў па Беларусі[6]. Ён з’мяшчае практычную інфармацыю пра візавыя працэдуры, пытанні акрэдытацыі, бяспекі і іншае.
Каманда
[правіць | правіць зыходнік]У 2012 годзе офіс складаўся з 5 сталых супрацоўнікаў. Акрамя таго, Бюро працуе ў цесным супрацоўніцтве з групай экспертаў на Беларусі. Бюро кіруе Юлія Слуцкая, былы дырэктар мінскага офіса Еўрапейскага радыё для Беларусі (2007—2011) і рэдактар газеты «Комсомольская правда в Беларуси» (1994—2006).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Варшава: адчынена беларускае інфармбюро(недаступная спасылка) «Польскае Радыё»
- ↑ Юлия Слуцкая создает в Польше новый PR-проект Архівавана 18 мая 2013. Naviny.by
- ↑ Беларусь у фокусе 2012: узнагарода пераможцаў у Варшаве(недаступная спасылка)
- ↑ Беларускія цэнтры ў замежжы дзякуюць за салідарнасць, Радыё «Свабода»
- ↑ Праекты Бюро Архівавана 4 лістапада 2012.
- ↑ Belarus for journalists Архівавана 13 мая 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Архівавана 6 сакавіка 2013.