Беларуская мара
Выгляд
Беларуская мара | |
---|---|
Жанр | дакументальны фільм |
Працягласць | 57 хв. |
Краіна | |
Мова | руская |
Год | 2011 |
«Белару́ская ма́ра» (руск.: Белорусская мечта) — беларускі дакументальны фільм рэжысёра Кацярыны Кібальчыч, створаны творчым аб’яднаннем «LasTV» па замове Інфармацыйнага Бюро Салідарнасці з Беларуссю пры падтрымцы Нямецкага фонду Маршала Злучаных Штатаў Амерыкі ў 2011 годзе.[1]
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]У фільме распавядаецца гісторыя жыцця маладога чалавека з Мінска, які апошнія 18 гадоў жыве ў краіне «апошняга дыктатара Еўропы». У аснову фільма ляглі падзеі 2010—2011 гадоў у Беларусі: прэзідэнцкая кампанія, рэпрэсіі над іншадумцамі, суды над беларускай апазіцыяй і тое, як гэта адбілася на жыцці самай «стабільнай» пост-савецкай рэспублікі.
Здымачная група
[правіць | правіць зыходнік]- аўтар фільма — Кацярына Кібальчыч
- рэжысёр мантажа — Андрэй Ствалінскі
- аператары — Аляксандр Баразенка, Таццяна Гаўрыльчык, Юрый Шолмаў
- пастановачныя сцэны: аператары — Аляксандр Пацееў, Таццяна Гаўрыльчык; асістэнт — Наталля Бяляцкая
- постпрадакшн — Яўген Шапчыц
- прадзюсар — Аляксандр Лякін
- голас за кадрам — Аляксандр Лякін
- акцёр — Дзяніс Тарасенка
- музыка — Vinsent
Прэм’ера
[правіць | правіць зыходнік]Закрытая прэм’ера адбылася ў Мінску ў нядзелю 6 лістапада 2011 года.
Зноскі
- ↑ "Белорусская мечта, док. фильм"(руск.). «Белсат». Праверана 2020-04-07.