Ін-цзун (дынастыя Сун)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ін-цзун
кіт.: 趙曙
кіт.: 赵曙
кіт.: 趙宗實
кіт.: 赵宗实
5-ы кітайскі імператар[d] (Сун)
1 мая 1063 — 25 студзеня 1067
Папярэднік Жэнь-цзун (дынастыя Сун)
Пераемнік Emperor Shenzong of Song[d]
кронпрынц
1062 — 1 мая 1063

Нараджэнне 16 лютага 1032
Смерць 25 студзеня 1067 (34 гады)
Род House of Zhao[d]
Імя пры нараджэнні невядома[1]
Бацька Zhao Yunrang[d][2]
Маці Ren[d][2]
Жонка Empress Gao[d][2]
Дзеці Emperor Shenzong of Song[d][3][2], Zhao Hao[d][2], Zhao Yan[d][2], Zhao Yun[d][2], Princess Weiguo Chugo Dazhang[d][2], Princess Baoan[d][2], Princess Hanguo Weiguo Dazhang[d][2] і Princess Shuguo[d][2]
Дзейнасць кіраўнік, арыстакрат
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ін-цзун (кіт.: 英宗, асабістае імя — Чжаа Шу (кіт.: 趙曙) 16 лютага 1032 — 25 студзеня 1067) — 5-ы кітайскі імператар дынастыі Сун у 1063—1067 гадах, пасмяротнае імя — Сюань Сяа-хуандзі (кіт.: 宣孝皇帝).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з імператарскага роду Чжаа. Сын прынца Чжаа Юнчжана. Пры нараджэнні атрымаў імя Цзоншы. Яго бацька быў стрыечным братам імператара Жэнь-цзуна і некаторы час лічыўся спадчыннікам трона. Аднак у 1055 годзе імператар Жэнь-цзун выбраў у якасці свайго пераемніка менавіта Чжаа Цзоншы, які змяняе імя на Шу.

Пасля смерці ў 1063 годзе Жэнь-цзуна новым імператарам становіцца Чжаа Шу, які атрымлівае імя Ін-цзун. З самага пачатку (1064 год) праўлення паміж імператарскімі дарадцамі ішлі спрэчкі адносна статусу памерлага бацькі імператара. Адны прапаноўвалі даць яму званне «імператарскага дзядзькі», а іншыя «бацькі». Урэшце, у 1066 годзе, Ін-цзун падтрымаў апошніх і здолеў настаяць на сваім.

У 1065 годзе імператар выдаў загад аб складанні агульнай гісторыі пад назвай Цзы чжы тун цзянь  (руск.) («Усёабдымнае люстэрка для дапамогі ўраду»), даручыўшы гэтую працу вядомым навукоўцам Сыма Гуану, Лю Шу  (кіт.), Лю Гу  (кіт.) і Фан Цзуі  (кіт.).

У 1067 годзе ў імператара адкрылася хвароба сэрца, хутчэй за ўсё гэта было цэрэбраваскулярнае захворванне  (руск.). Ён абвясціў свайго старэйшага сына Чжаа Сюя  (руск.) спадчыннікам імператарскай улады. Памёр Ін-цзун 25 студзеня 1067 года.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Twitchett, Denis; Smith, Paul Jakov. The Cambridge History of China, Vol. 5 Part One: The Sung China and Its Precursors, 907—1279 AD. 1. vyd. Cambridge, New York, Melbourne, Madrid, Cape Town, Сінгапур, Sao Paulo, Delhi : Cambridge University Press, 2009. 1128 s. ISBN 0521812488, 978-0521812481.