Перайсці да зместу

Жэнь-цзун (дынастыя Сун)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жэнь-цзун
кіт.: 趙禎
кіт.: 赵祯
4-ы кітайскі імператар[d] (Сун)
23 сакавіка 1022 — 30 красавіка 1063
Папярэднік Чжэнь-цзун (дынастыя Сун)
Пераемнік Ін-цзун (дынастыя Сун)
кронпрынц
1018 — 23 сакавіка 1022

Нараджэнне 30 мая 1010
Смерць 30 красавіка 1063 (52 гады)
Месца пахавання
Род House of Zhao[d]
Імя пры нараджэнні кіт.: 趙受益[1]
Бацька Чжэнь-цзун (дынастыя Сун)[2]
Маці Consort Li[d][2]
Жонка Empress Guo[d][2], Empress Cao[d][2], Wencheng[d][2], Zhaojie guifei[d][2], Yu-defei[d], Feng xianfei[d], Zhaoshu guifei[d], Consort Zhang[d] і Q16603605?
Дзеці Zhao Fang[d][2], Zhao Xin[d][2], Zhao Xi[d][2], Tang[d], Shang[d], Xu[d], Luguo[d], Luqin[d][2], Chen[d], Fukang[d][2], Zhen[d], Gun[d][2], Yu[d], Deng[d], Chu[d] і Baoshou[d][2]
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жэнь-цзун (кіт.: 仁宗, асабістае імя Чжаа Чжэнь (кіт.: 趙禎), пасмяротнае імя Мін Сяа-хуандзі (кіт.: 明孝皇帝, 30 мая 1010 — 30 красавіка 1063) — 4-ы кітайскі імператар з дынастыі Сун.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын Чжэнь-цзуна  (руск.). З яго дзяцінствам звязана мноства паданняў. Лічылі, што ён рэінкарнацыя Лаа-цзы. Паводле легенды, маленькі спадчыннік увесь час плакаў, але быў вылечаны даосам, аблічча якога прыняў дух.

Кіраванне імператара, якое пачалося ў 1022 годзе, было самым доўгім у імперыі Сун. Акрамя таго, Жэнь-цзун змяніў найбольшую колькасць дэвізаў у гісторыі дынастыі. Аднак ён амаль не застаўся ў памяці. Войнаў Жэнь-цзун не вёў, за выключэннем памежных канфліктаў з Сі Ся, народ яго не любіў за павышэнне падаткаў. Зрэшты, Е Лун-лі ў «Гісторыі дзяржавы кіданяў» хваліць яго за гасціннасць ў адносінах да кіданьскіх бежанцаў.

Найважнейшымі падзеямі праўлення Жэнь-цзуна сталі народныя паўстання Ван Луня ў Шаньдуне (1043 год) і Ван Цзэ ў Хэбэі (1047). Абодва выступы былі жорстка падушаныя, але далі падставу загаварыць аб рэформах. Праект Фань Чжун’яня, які рэкамендаваў імператару абаперціся на сельскую гаспадарку і скараціць адміністрацыйны апарат, былі сабатаваныя вышэйшым чынавенствам. Няшмат чаго дамогся і Лі Гоу сваімі трактатамі аб узбагачэнні дзяржавы, ўціхамірванні народа і ўзмацненні арміі. Толькі пры пераемніку Жэнь-цзуна некаторыя яго ідэі знайшлі сваё ўвасабленне.

У культуры[правіць | правіць зыходнік]

Да часу праўлення Жэнь-цзуна адносіцца дзейнасць многіх выдатных людзей, напрыклад, юрыста Баа Чжэна, вядомага як «Баа Драконава Пячатка», мастака-анімаліста І Юаньцзі, паэт Ауян Сю і Мэй Яачэня. Жэнь-цзун згадваецца ў «Рачных затоках» Шы Наяня і «Развеяных чарах» Ло Гуаньчжуна і Фэн Мэнлуна. У «Развеяных чарах» ён паўстае ўзорам гасудара:

Імператар Жэнь-цзун быў кіраўніком мудрым і справядлівым, на пасадзе прызначаў людзей разумных і сумленных і прынёс народу спакой, за што ва ўзнагароду неба падаравала яму даўгалецце.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лапина З. Г. Учение об управлении государством в средневековом Китае / Отв. ред. М. В. Крюков. — М.: Наука. Главная редакция восточной литературы, 1985. — 384 с. — 4 150 экз. (у пер.)