Іона Эмануілавіч Якір

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іона Эмануілавіч Якір
Yakir Iona.jpg
Дата нараджэння 15 (3) жніўня 1896
Месца нараджэння Кішынёў
Дата смерці 11 чэрвеня 1937
Месца смерці
Месца пахавання
Дзеці Pyotr Yakir[d]
Альма-матар
Прыналежнасць
Род войскаў Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія
Званне камандарм 1-га ранга
Камандаваў Кіеўская ваенная акруга
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
ордэн Чырвонага Сцяга
Аўтограф Iona Yakir Signature 1936.png
Commons-logo.svg Іона Эмануілавіч Якір на Вікісховішчы

Іона Эмануілавіч Якір (15 (3) жніўня 1896, Кішынёў - 11 чэрвеня 1937) — савецкі ваенны дзеяч, камандарм 1-га рангу (1935). Член Камуністычнай партыі з 1917.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і правізара. Вучыўся ў Базельскім, а затым у Харкаўскім тэхналагічным інстытуце (1915). З 1915 працаваў токарам на ваенным заводзе ў Адэсе. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 вёў антываенную прапаганду ў Кішынёве. У снежні 1917 абраны член Бесарабскага савета, член губпарткама і рэўкама. У студзені 1918 узначаліў Чырвонагвардзейскі атрад, які змагаўся супраць румынскіх акупантаў. Увесну і ўлетку 1918 камандаваў батальёнам кітайскіх добраахвотнікаў у баях супраць аўстра-германскіх акупантаў. З верасня 1918 г. начальнік палітуправы Паўднёвай заслоны, з кастрычніка 1918 г. - член РВС (Рэўваенсавет) восьмай арміі, камандаваў групай войскаў у раёне Ліскі. З ліпеня 1919 начальнік сорак пятай стралковай дывізіі, у жніўні - верасні камандаваў Паўднёвай групай войскаў дванаццатай арміі пры яе выхадзе з акружэння з раёна Бірзула - Голт (цяпер Катоўск і Першамайск) у Жытомір і Кіеў. З лістапада 1919 па люты 1920 - начальнік 45-й стралковай дывізіі. У сакавіку - верасні 1920 камандаваў Фастоўскай, Злочаўкай і Львоўскай групамі войскаў Паўднёва-Заходняга фронту. У 1921-24 камандуючы войскамі Крымскага і Кіеўскага ваенных раёнаў і Кіеўскай ваеннай акругі. У 1924-25 - начальнік Галоўнага ўпраўлення ваенна-навучальных устаноў РЧСА. З лістападзе 1925 года па май 1937 - камандуючы войскамі Украінскай (пазней Кіеўскай) ваеннай акругі. У 1927-28 вучыўся ў Вышэйшай ваеннай акадэміі германскага генштаба. У 1930-34 член РВС (Рэўваенсавет) СССР, з 1936 член Ваеннага савета НКА СССР. Дэлегат 10-12-га з'ездаў РКП (б) і 14-17-га з'ездаў ВКП (б). З 1930 кандыдат у члены ЦК, з 1934 член ЦК ВКП (б). Быў сябрам ЦВК (Цэнтральны выканаўчы камітэт) СССР.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны 3 ордэнамі Чырвонага Сцяга.

  1. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.