Іорскае пласкагор’е
Іорскае пласкагор’е[1] — пласкагор’е ва Усходняй Грузіі ў міжрэччы Куры і Алазані. Выцягнута з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход на 170 км, шырыня 55-60 км. Паўднёва-заходняя частка ўваходзіць у тэрыторыю Азербайджана. Вышыня ад 80 да 1000 м. Складзена друзлымі пясчана-гліністымі пародамі, пясчанікамі, кангламератамі, якія ўтвараюць складкавыя структуры. Рэльеф раўнінна-ўзгорысты. У склад Іорскага пласкагор’я ўваходзяць раўніны: Вялікі Шырак, Тарыбана, Оле, Наамары, Удабна, Каджыры. Пераважаюць невысокія горныя грады. Ёсць бедленды, гразевыя вулканы і штучныя пячоры. Клімат сухі, субтрапічны. У студзені сярэдняя тэмпература ад 0 да 2 °C. У ліпені — 23-24 °C. Галоўная рака — Іоры. Ёсць салёныя азёры: Каджыры, Мухравані, Качэбі і г. д. Глебы чарназёмныя, каштанавыя і карычневыя.
Зноскі
- ↑ карта Грузіі — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).