Іосіф Іванавіч Чугашвілі
Іосіф Чугашвілі | |
---|---|
Пол | мужчынскі пол |
Поўнае імя | Іосіф Іванавіч Чугашвілі |
Спецыялізацыя | Грэка-рымская барацьба |
Нарадзіўся |
29 ліпеня 1986 (38 гадоў) |
Грамадзянства | Беларусь |
Рост | 188 см |
Вага | 130 кг |
Іосіф Іванавіч Чугашві́лі (груз. იოსებ ივანეს ჩუგოშვილი, нар. 27 чэрвеня 1986) — беларускі барэц грэка-рымскага стылю. Прызёр чэмпіянатаў Еўропы і Еўрапейскіх гульняў, чэмпіён Беларусі ў 2010, 2014 і 2015 гадах. Старэйшы брат Георгія Чугашвілі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1986 годзе ў Тэлаві (Грузінская ССР, СССР). Ва ўзросце 8 гадоў пераехаў у Беларусь разам з бацькамі, але потым на пэўны час вярнуўся ў родны горад, дзе працягваў навучанне ў мясцовай школе. У Беларусі сям'я Чугашвілі пасялілася ў Гатаве пад Мінскам[1].
У 2008 годзе стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы ў Тамперэ. Чэмпіён Беларусі 2010 года ў вагавай катэгорыі да 120 кг.
У 2012 годзе прыняў удзел у Алімпійскіх гульнях у Лондане, але заняў там толькі 5-е месца.
Чэмпіён Беларусі па грэка-рымскай барацьбе 2014 года ў вагавай катэгорыі да 130 кг. У 2015 годзе заваяваў бронзавы медаль на Еўрапейскіх гульняў у Баку.
Чэмпіён Беларусі па грэка-рымскай барацьбе 2015 года ў вагавай катэгорыі да 130 кг. У тым жа годзе заваяваў бронзавы медаль на чэмпіянаце Еўропы 2016 года ў Рызе.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Іосіф Чугашвілі — алімпійская статыстыка на сайце Sports-Reference.com (англ.)