Іосіф Ільіч Агроскін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Іосіф Ілліч Агроскін)
Іосіф Ільіч Агроскін
Дата нараджэння 7 сакавіка 1900(1900-03-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 верасня 1968(1968-09-16) (68 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Альма-матар
Партыя
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
залаты медаль ВДНГ сярэбраны медаль ВДНГ Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР

Іосіф Ільіч Агроскін (руск.: Агроскин Иосиф Ильич; 7 сакавіка 1900, Хоцімск — 1968, Масква) — савецкі вучоны ў галіне гідратэхнікі. Доктар тэхнічных навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і канторскага служачага. У 1919 скончыў сярэдняе Горацкае каморніцка-агранамічнага вучылішча. З студзеня 1920 года ён студэнт гідрамеліярацыйны факультэта Горацкага сельскагаспадарчага інстытута. З мая 1920 г. па кастрычнік 1921 г І. І. Агроскін працуе спецыялістам па сельскай гаспадарцы Сальскага акруговага зямельнага аддзела Данской вобласці. Пасля заканчэння ў 1924 гідрамеліярацыйнага факультэта Горацкага сельскагаспадарчага інстытута ён быў пакінуты ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі для навукова-педагагічнай працы, дзе адначасова скончыў навучанне яшчэ і на глебаўпарадкавальнам факультэце.

З 1927 малодшы асістэнт кафедры глебаўпарадкавання, а затым кафедры гідраўлікі Сібірскага інстытута сельскай гаспадаркі і лесаводства (Омск). А ў снежні 1929 на глебаўпарадкавальнам факультэце Омскага інстытута арганізацыі тэрыторыі было адкрыта гідрамеліярацыйнае аддзяленне, якое з восені 1934 пераўтворана ў самастойны гідрамеліярацыйны факультэт, першым дэканам якога стаў Агроскін. За 11 гадоў працы ён прайшоў тут шлях ад асістэнта да прафесара, доктара тэхнічных навук (1938 г.), загадчыка кафедры. Адначасова працаваў начальнікам тэхаддзела, а затым галоўным інжынерам Заходне-Сібірскага Мелияводбуда (1927—1933 гг.), дэканам гідрамеліярацыйнага факультэта (1933—1937 гг.), намесніка дырэктара, а затым дырэктарам Омскага сельскагаспадарчага інстытута (1937—1939 гг.). З красавіка 1946 г. па красавік 1948 г працаваў намеснікам Міністра вышэйшай адукацыі СССР, а затым дырэктарам Маскоўскага гідрамеліярацыйнага інстытута.

Навуковыя труды[правіць | правіць зыходнік]

  • «Гидравлика» (1935)
  • «Гидравлика каналов» (1940)
  • «Гидравлический расчет каналов» (1934)

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]